Навіны банка і прэс-рэлізы
18.12.2017

Аб стратэгіі ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2020 гады (прэс-рэліз)

У кастрычніку 2017 года быў прыняты Стратэгічны план (Стратэгія) развіцця ААТ «ААБ Беларусбанк» на 2018-2020 гады. Па выніках даклада старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» 12 снежня 2017 года, Стратэгія развіцця на 2018-2020 гг. была адобрана Кіраўніком дзяржавы. Стратэгіяй прадугледжана павышэнне эфектыўнасці функцыянавання банка, што дасць магчымасць павысіць рэнтабельнасць капіталу да ўзроўню больш як 11,5%.

Асноўнай місіяй банка вызначана «Садзейнічаць дасягненню і развіццю поспеху кліентаў, прадастаўляючы універсальны спектр класічных і высокатэхналагічных паслуг на тэрыторыі ўсёй краіны ў зручнай форме ў зручны час».

Стратэгічны план распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнага банка, а таксама ўлічвае міжнародны вопыт складання стратэгіі арганізацыі.

Для дасягнення запланаваных паказчыкаў будзе праводзіцца аптымізацыя затрат Банка. Гэта будзе адбывацца за кошт пераходу на двухузроўневую сістэму кіравання і актыўнага ўкаранення лічбавых тэхналогій.

Рэалізацыя Стратэгіі развіцця на 2018-2020 гг. дасць магчымасць ААТ «ААБ Беларусбанк» стаць адным з найбольш рэнтабельных банкаў Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у цяперашні час Банк дэманструе значную эфектыўнасць ў працы.

Па выніках працы за 11 месяцаў 2017 года ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца найбольш вынікова працуючым банкам краіны ў частцы затрат - паказчык адносін аперацыйных расходаў да прыбытку ад асноўнай дзейнасці («cost-to-income ratio») сфарміраваўся на самым нізкім узроўні сярод камерцыйных банкаў Рэспублікі Беларусь і склаў 40,5%.

Таксама па выніках 11 месяцаў 2017 года ААТ «ААБ Беларусбанк» з'яўляецца самым прыбытковым банкам краіны, аб'ём чыстага прыбытку складае 202 млн. рублёў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!