ААТ «ААБ Беларусбанк» ініцыіраваў выданне кнігі «Банкаўская справа Беларусі. Гісторыя», у якой разглядаюцца этапы станаўлення грашовага абарачэння і фарміравання банкаўскай справы на беларускіх землях, што так цесна пераплецены з гісторыяй краіны. Аўтарскім калектывам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ТДА «Беловагруп» праведзены грунтоўныя гістарычныя даследаванні інстытуцыялізацыі банкаў у Беларусі.
У кнізе раскрываецца шэраг аспектаў, звязаных з гісторыяй станаўлення грашовага абарачэння і фарміравання банкаўскай справы на беларускіх землях: плацежныя сродкі, іх сацыяльнае суправаджэнне, станаўленне акумулюючай і крэдытнай фінансавых сістэм, афармленне пратабанкаўскіх функцый, іх інстытуцыялізацыя, з'яўленне і развіццё банкаў, складанне і рэарганізацыя банкаўскай сістэмы. Таксама абмяркоўваюцца персаналіі і элементы прафесійнай банкаўскай культуры. Ускосныя крыніцы пацвярджаюць, што банкі на беларускіх землях пачалі фарміравацца ў сярэднявеччы, што дае нам права займаць годнае месца ў агульнаеўрапейскіх банкаўскіх працэсах.
«Кніга атрымалася выдатная. Думаю, што яна знойдзе свайго чытача. Па ёй можна вучыць гісторыю не толькі банкаўскай справы, але і гісторыю Беларусі. Праўленне банка прыняла рашэнне аб правядзенні ў 2018 годзе працы над больш глыбокім вывучэннем гісторыі банкаўскай справы. Ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што яшчэ 420 гадоў таму існавалі банкаўскія аперацыі, ашчадная справа на тэрыторыі Беларусі. Спадзяюся, што да 100-годдзя «Беларусбанка» будзе праведзена яшчэ больш глыбокае вывучэнне», - сказаў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч.
Глава «Флагман банкаўскай сістэмы» прысвечана «Беларусбанку», які будаваўся на аснове агульнадзяржаўнай сеткі ашчадных кас СССР, важным складальнікам фінансавай сістэмы краіны. Гэтыя асаблівасці паўплывалі на структурную арганізацыю банка і некаторыя прынцыпы яго дзейнасці, уключаючы працу з фізічнымі асобамі, сістэмныя падыходы, маштабнае бачанне і выкананне задач.
ААТ «ААБ Беларусбанк» хутка асвоіў пазіцыю вядучага рэгіянальнага камерцыйнага банка, на практыцы рэалізоўваючы шматвекавыя традыцыі вядзення банкаўскай справы ў рэгіёне, творча спалучаючы савецкі вопыт і сучасныя дзелавыя, арганізацыйныя падыходы і тэхналогіі.
Захаванне і рэтрансляцыя прафесійнага вопыту, мясцовых традыцый арганізацыі і вядзення крэдытна-ашчаднай справы, празрыстасць і сацыяльная адказнасць бізнесу - гэта і ёсць свайго роду бэкграўнд «Беларусбанка», на чым будуецца дзейнасць і духоўнае змацаванне старэйшага айчыннага фінансавага інстытута, трывалая і надзейная аснова, на чым грунтуецца сённяшняя банкаўская сістэма Беларусі.
Падчас працы над кнігай знойдзены пісьмовыя сведчанні, якія даюць падставы сцвярджаць, што 2017-ы для «Беларусбанка» - год напярэдадні 205-й гадавіны гістарычнага існавання ашчаднай справы на тэрыторыі нашай краіны.
Эксклюзіўны экзэмпляр выдання кіраўнік банка перадаў у Нацыянальную бібліятэку. Кнігі таксама будуць перададзены бібліятэкам і навучальным установам, якія спецыялізуюцца на вывучэнні банкаўскай справы.
Ва ўрачыстай прэзентацыі прынялі ўдзел экс-старшыня праўлення Беларусбанка, старшыня «Савета ветэранаў» банка Надзея Ермакова, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, доктар гістарычных навук Сяргей Віцязь, старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»