5 снежня 2017 Global Finance аб'явіў пераможцаў 18-ай штогадовай прэміі «Лепшыя ў свеце фінансавыя ўстановы па ажыццяўленні валютна-абменных аперацый». Па выніках строгага адбору ААТ «ААБ Беларусбанк» было выбрана лепшай фінансавай установай у Беларусі па валютна-абменных аперацыях на 2018 год.
Крытэрыі адбору пераможцаў уключалі такія аспекты, як аб'ём транзакцый, доля ў агульным аб'ёме рынку, вобласць глабальнай прысутнасці, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтная цэнавая палітыка і інавацыйныя тэхналогіі. Таксама Global Finance разглядаліся заключэнні спецыялістаў-аналітыкаў фінансавай сферы, кіруючых работнікаў, спецыялістаў па тэхналогіях.
Прызнанне ААТ «ААБ Беларусбанк» лідэрам па валютна-абменных аперацыях сярод банкаў і іншых фінансавых устаноў Беларусі з'яўляецца яшчэ адным доказам стабільнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» і яго ўстойлівай пазіцыі на эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь.