Навіны банка і прэс-рэлізы
07.12.2017

Рэгіёны vs Сталіца. Выйшаў свежы нумар часопіса банка

Ашчадныя банкі будуць займацца кансультаваннем кліентаў, а транзакцыі сыдуць у мабільныя прылажэнні. Такім бачыць будучыню банкаў Вольфган Нойманн, дырэктар у Аб'яднанні ашчадных кас Германіі. Герман Грэф, выступаючы на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у Сочы, заявіў, што эканоміка ўжо перастала быць плоскай і перайшла ў 3D.

Беларускія банкіры таксама раздзяляюць веру ў тэхналогіі, але лічаць, што галоўны складальнік любой справы - гэта жаданне. Аляксандр Лапаткін, начальнік філіяла № 200 - Віцебскага АУ, упэўнены, што «паспяховы бізнэс можна пабудаваць і ў сталіцы, і ў глыбінцы, было б жаданне». Яго аптымізм пацвярджае прыклад Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку, які дапамагае развіваць малыя прадпрыемствы на Брэстчыне. Толькі справа гэта няпростая: у рэгіёнах мала бізнес-цэнтраў, складана знайсці ментараў і кадравае пытанне ў райцэнтрах стаіць вастрэй. Узважыўшы ўсе «за» і «супраць» «PRO Беларусбанк» прыйшоў да высновы, што ў сталіцы прасцей адкрываць справу. Праект Salateira таму пацвярджэнне: за год працы ў Мінску рэстаран пашырыў сетку і ўжо канкурыруе з такім гігантам, як McDonald`s. Тым часам бізнес франшыз не спяшаецца заваёўваць рэгіёны: буйным заходнім брэндам пакуль не цікавы райцэнтры з невялікай колькасцю насельніцтва. Усе імкнуцца міграваць у сталіцу, з-за чаго цана квадратнага метра жылля тут у два разы вышэй, чым у рэгіёнах.

Аб тонкасцях жыцця ў сталіцы і рэгіёнах чытайце ў свежым нумары «PRO Беларусбанк».

probelarusbank4(90)

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!