Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч наведаў аддзяленне № 700/72 філіяла № 700 - Магілёўскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», якое 20 лістапада падвергнулася дзёрзкаму ўзброенаму нападу.
Кіраўнік сустрэўся з калектывам аддзялення, выказаў цёплыя словы падзякі за праяўленую сапраўдную мужнасць і стойкасць духу, і ўручыў Падзячны ліст кіраўніку аддзялення Алене Бурсавай.
«За вашы чалавечыя і прафесійныя якасці, праяўленую вамі вытрымку і, ацэньваючы тое, што вы зрабілі ў дадзенай сітуацыі, калектыў банка схіляецца перад вамі. Праваахоўнікам, вядома, асобнае дзякуй, імі зроблена ўсё прафесійна, але гэтаму іх вучылі, гэта іх абавязак і праца. А тое, што зроблена непасрэдна вамі - гэта вялікі подзвіг», – адзначыў Віктар Міхайлавіч.
Віктар Ананіч наведаў таксама УУС Магілёўскага аблвыканкама, дзе падзякаваў кіраўніцтву і супрацоўнікам органаў унутраных спраў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у спецыяльнай аперацыі па вызваленні заложнікаў у аддзяленні банка і затрыманні ўзброенага злачынца. Ён адзначыў высокі ўзровень і шматгадовы вопыт узаемадзеяння супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і работнікаў банка Магілёўскай вобласці, які неаднаразова дазваляў дакладна і зладжана спыняць супрацьпраўныя замахі з боку правапарушальнікаў.
«Тая вывучка, тыя навыкі, як нашых спецыялістаў, так і людзей у пагонах, якія выконваюць свой прафесійны абавязак, дазволілі захаваць, у першую чаргу, жыццё людзей, а таксама дзяржаўныя каштоўнасці», - падкрэсліў Віктар Ананіч.
Начальніку УУС генерал-маёру міліцыі Аляксандру Кавальчуку, які ўзначаліў спецаперацыю 20 лістапада, кіраўнік банка ўручыў Падзячны ліст ад ААТ «ААБ «Беларусбанк», палкоўніку міліцыі Аляксандру Васільеву, а менавіта ён уступіў у перамовы з узброеным злачынцам і прапанаваў сябе ў якасці заложніка, кветкі і падарунак - наручны гадзіннік з памятным падзячным надпісам.
У сваю чаргу, кіраўніцтва УУС адзначыла дакладнасць і граматнасць дзеянняў супрацоўнікаў банка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»