Навіны банка і прэс-рэлізы
27.11.2017

Канферэнцыя ААТ «ААБ Беларусбанк» з удзелам заходніх фінансавых колаў адбылася ў Франкфурце-на-Майне (прэс-рэліз)

21 лістапада 2017 года ва Франкфурце-на-Майне адбылася юбілейная канферэнцыя ААТ «ААБ Беларусбанк» для партнёраў і кліентаў Банка: «Беларусбанк - 95 гадоў. Заўсёды побач!»  

Усяго ў канферэнцыі прынялі ўдзел больш за сто прадстаўнікоў, у тым ліку фінансавых інстытутаў і страхавых кампаній з Германіі, Расіі, Францыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы, Славеніі і іншых краін, а таксама - Сусветнага банка, Фінансава-банкаўскага савета СНД.

 ffm2

У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя органаў дзяржкіравання Рэспублікі Беларусь: Міністэрства фінансаў, Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага банка. Актыўна былі прадстаўлены партнёры банка, у ліку якіх канцэрн «Белнафтахім», ААТ «Беларуская калійная кампанія», СТАА «Белвест», ААТ «Беларускі металургічны завод - кіруючая кампанія холдынгу БМК», ГА «Беларуская чыгунка», ААТ «Магілёўхімвалакно», РУП «Магілёўэнерга», ААТ «Гродзенскі шклозавод», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Белшына», ААТ «МТЗ», ААТ «АМКАДОР - кіруючая кампанія холдынгу», ТАА «Тытунь-інвест», ТАА «ММПЗ Груп» і іншыя.

Даклады, прэзентацыі, тэматыка панэльнай дыскусіі раскрывалі інфармацыю аб інвестыцыйным клімаце Беларусі, напрамкі перспектыўнага супрацоўніцтва айчынных і заходніх дзелавых колаў, дэманстравалі патэнцыял «Беларусбанка», дзейнасць якога арыенціравана на падтрымку нацыянальнай эканомікі.

У сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч падкрэсліў: «Гісторыя банка, яго дзейнасць, давер яго кліентаў, шматгадовае супрацоўніцтва са сваімі партнёрамі - усё гэта стала асновай для фарміравання ўласнага брэнда, які прызнаецца тады, калі адна толькі назва з'яўляецца характарыстыкай цэлага набору якасцей арганізацыі. Брэнд Беларусбанк стаў сімвалам надзейнасці і стабільнасці, як на айчынным, так і на замежным фінансавых рынках. ААТ «ААБ Беларусбанк» прымае ўдзел у шэрагу буйнамаштабных праектаў эканамічнага развіцця, з'яўляецца паўнавартасным партнёрам дзяржавы і бізнесу. Новыя стратэгічныя арыенціры нашых карпаратыўных кліентаў і іх маштабныя інвестыцыйныя праекты ставяць таксама і новыя задачы перад банкам».

 ffm4

Канферэнцыя стала платформай для новых бізнэс-ідэй і перспектыўных праектаў з удзелам Беларусбанка, беларускіх кампаній і замежных партнёраў, забяспечыла выхад на новы этап узаемаадносін з партнёрамі Банка. Госці канферэнцыі высока ацанілі ўзровень правядзення мерапрыемства.

У час канферэнцыі праведзены шэраг перамоў з удзелам замежных партнёраў і кліентаў банка, накіраваных на развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Да канферэнцыі быў прымеркаваны і семінар «Развіццё бізнесу кампаніі. Нямецкі вопыт», арганізаваны Прамыслова-гандлёвай палатай Франкфурта-на-Майне, дзе былі падрабязна асветлены паслугі, якія аказваюцца палатай германскім кампаніям - членам ПГП па развіцці бізнесу на нацыянальным і замежным рынках.

 ffm

Агенцтвам эканамічнага развіцця Франкфурта была прадстаўлена сістэма падтрымкі інвестыцый і магчымыя паслугі, якія могуць быць аказаны прадпрыемствам Германіі і Беларусі.

Прадстаўнікі Нямецкай біржы (Deutsche Boerse) азнаёмілі прысутных на семінары з арганізацыяй і прынцыпамі дзейнасці Біржы, з магчымасцямі першаснага публічнага размяшчэння акцый (IPO).

 ffm3

«Арганізоўваючы гэтую канферэнцыю, мы імкнуліся прадэманстраваць адкрытасць і жаданне эфектыўна супрацоўнічаць з фінансавымі коламі, - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Мы чакаем ад яе рэальнага эканамічнага эфекту, як для банка, так і для нашай краіны».

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!