Навіны банка і прэс-рэлізы
20.11.2017

«Беларусбанк» стаў партнёрам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» выступіла партнёрам Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года».

polivko«У конкурсе ўдзельнічаюць лепшыя прадстаўнікі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з усіх рэгіёнаў нашай краіны. Наш банк апошнія гады актыўна працуе з гэтай катэгорыяй і лічыць неабходным яе падтрымаць, паколькі дзелавая ініцыятыва - гэта лакаматыў эканомікі будучыні», - патлумачыў намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка.

Для пераможцаў конкурсу падрыхтавана прывабная прапанова ў выглядзе прадастаўлення крэдыту ў суме да 100 тыс. руб. пад стаўку 0,5 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь за першы год карыстання.

 

 

Сертыфікаты на права атрымання фінансавання былі ўручаны падчас урачыстай цырымоніі ўзнагароджання лепшых прадпрымальнікаў, якая адбылася 17 лістапада ў Малой зале Палаца Рэспублікі.

predprinimatel

Анатоль Калінін уручае ўзнагароду ў намінацыі "Паспяховы старт" ТАА "Мясакамбінат Славянскі" (Віцебск)

«На маю думку, такія інвестыцыі ў сукупнасці з нашымі стандартнымі прадуктамі і паслугамі нададуць пэўны імпульс далейшаму развіццю бізнесу актыўных людзей, якія ўзялі адказнасць за ўласную справу, а стала быць, спадзявацца, перш за ўсё, на сябе, рызыкаваць, адказваць на выклікі часу і дамагацца поспеху», - лічыць намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка.

Для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Беларусбанк» прадастаўляе шырокі спектр паслуг: банкаўскія, лізінгавыя, кансалтынгавыя, брокерскія.

На працягу трох гадоў банкам рэалізуецца праграма падтрымкі суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, у рамках якой шырокая лінейка крэдытных прадуктаў, уключаючы крэдыты для пачынаючых прадпрымальнікаў і для інавацыйных праектаў.

 

Даведачна:

Конкурс «Прадпрымальнік года» праводзіцца сярод прадстаўнікоў суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 працэнтаў. На падставе паказчыкаў дзейнасці ўдзельнікаў конкурсу вызначыліся 28 пераможцаў, якім былі ўручаны дыпломы «Пераможца нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнiк года» і сертыфікаты на ўдзел у падрыхтаваным ЕБРР семінары з прыцягненнем вядучых спецыялістаў сусветных IT-кампаній, а таксама заахвочвальныя прэміі ў памеры 50 базавых велічынь.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!