Паважаныя кліенты!
ААТ «ААБ Беларусбанк» да 01.01.2022 падоўжаны абмежаванні на здзяйсненне аперацый па зняцці наяўных грашовых сродкаў з выкарыстаннем міжнародных плацежных картак банка (у тым ліку крэдытных) у банкаматах, у выпадку счытвання даных з магнітнай паласы карткі, у наступных краінах:
Тып карткі |
Краіна |
---|---|
MasterCard, Visa |
Інданезія |
Maestro |
Інданезія, Аўстралія і Новая Зеландыя |
На аперацыі, якія ажыццяўляюцца са счытваннем даных з мікрапрацэсара (чыпа) карткі, абмежаванні не распаўсюджваюцца.
Абмежаванні не распаўсюджваюцца на безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу. Выключэнне складаюць аперацыі аплаты на АЗС на тэрыторыі ЗША, дзе ўсталяваны да 01.10.2010 ліміт не больш за 100 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін.
Пры неабходнасці забарона на здзяйсненне аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах можа быць знята на перыяд знаходжання трымальніка карткі ў гэтых краінах. Пры гэтым зняцце наяўных будзе магчыма на суму не больш за 150 долараў ЗША ў эквіваленце на працягу 24 гадзін. Для гэтага неабходна загадзя звярнуцца з пісьмовай заявай ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка.
Увазе трымальнікаў картак, якія выязджаюць у Крым!
Міжнароднымі плацежнымі сістэмамі Visa і MasterCard часова прыпынена абслугоўванне картак названых сістэм на тэрыторыі Крыма.