«Беларусбанк» больш чым паўгода таму прэзентаваў новы банкаўскі прадукт - карту растэрміноўкі «Магніт». Сёння колькасць партнёраў банка складае больш за 12 000 арганізацый, якія прадстаўлены не толькі ў сталіцы, але і ў іншых рэгіёнах нашай краіны. Колькасць трымальнікаў картак «Магніт» больш 48 000.
Прычына інтэнсіўнага росту папулярнасці заключаецца ва ўніверсальнасці прадукту, так як карта растэрміноўкі «Магніт» для сваіх трымальнікаў - гэта і растэрміноўка да 12 месяцаў, і (або) вяртанне сродкаў да 12% пры здзяйсненні пакупак у арганізацыях-партнёрах банка.
- Беларусбанк плануе і далей спалучаць выгадныя ўмовы і прапановы як для ўладальнікаў прадукту, так і для нашых партнёраў, пашыраючы партнёрскую сетку. - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Святлана Кажэкіна. |
Афармленне дагавору аб супрацоўніцтве ў юрыдычнай асобы не выкліча цяжкасцей. Першапачаткова, дастаткова пакінуць заяўку на сайце банка або на лендынгавай старонцы карты растэрміноўкі "Магніт", пасля чаго з ёй звяжацца спецыяліст банка для кансультацыі далейшых дзеянняў па заключэнні дагаворных адносін.