Навіны банка і прэс-рэлізы
27.09.2017

Рэкламная асоба «Беларусбанка» Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана медалём НАК «За выдатныя дасягненні» (прэс-рэліз)

Рэкламная асоба «Беларусбанка», знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзнагароджана медалём Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі «За выдатныя дасягненни».

gerasimenya

geras

Атрымліваючы ўзнагароду з рук першага віцэ-прэзідэнта НАК Андрэя Асташэвіча, спартсменка адзначыла, што гэта першы медаль ад НАК Беларусі.

«Вельмі задаволена, што мае дасягненні ацэнены па заслугах. Пасля такога цёплага прыёму яшчэ больш жадання дамагацца гучных перамог», - заявіла Аляксандра.

Агульная колькасць узнагарод за кар'еру, па словах спартсменкі, ужо набліжаецца да двухсот, а гэта ўзнагарода ўваходзіць у дзесятку найважнейшых.

Зазіраючы ў будучыню, яна адзначыла, што не плануе выступаць на чэмпіянаце Еўропы ў снежні гэтага года, а будзе рыхтавацца да летняга чэмпіянату Еўропы на доўгай вадзе.

  • Пасля летніх спаборніцтваў у Еўропе я вызначуся, ці ёсць у мяне магчымасць рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў. Гэты год будзе для мяне вызначальным, - дадала Аляксандра.

 

Даведачна:

Аляксандра Герасіменя з'яўляецца неаднаразовым прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, двухразовым сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў у Лондане-2012 на дыстанцыі 50 м. і 100 м. вольным стылем, а таксама бронзавым медалістам Алімпіяды-2016 у Рыа-дэ-Жанейра на 50 м. вольным стылем.

З кастрычніка 2012 года з'яўляецца рэкламнай асобай «Беларусбанка». Удзельнічае ў рэкламных кампаніях, карпаратыўных мерапрыемствах і сацыяльных праектах банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!