Навіны банка і прэс-рэлізы
19.09.2017

Кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняла ўдзел у цырымоніі закладкі каменя прадпрыемства «МАЗ – Вэйчай»

Ва ўрачыстай цырымоніі закладкі каменя сумеснага прадпрыемства «МАЗ - Вэйчай» у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» 13 верасня 2017 г. прыняў удзел старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і начальнік філіяла № 500 - Мінскага ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Грыбоўскі.

maz_veichai

 Ацэньваючы мерапрыемства, Віктар Ананіч назваў яго знакавым, а сам праект - стратэгічным.

«Мы бачым, як актыўна кітайскі бізнес інтэгруецца з беларускай эканомікай. У падобным супрацоўніцтве ёсць узаемная выгада,- адзначыў кіраўнік. - На Беларусбанк ускладзена адказная роля фінансавага агента. Магу выказаць задавальненне тым, што мы ў ліку першых прыйшлі ў «Вялікі камень».

maz_veichai2

Сумеснае прадпрыемства ТАА "МАЗ-Вейчай" ствараецца Мінскім аўтазаводам і кітайскай кампаніяй Weichai Power. Новы завод размесціцца на тэрыторыі 2,5 га. Тут будуць выпускаць дызельныя і газавыя рухавікі для грузавікоў, спецмашын і аўтобусаў. Серыйная вытворчасць будзе запушчана да канца 2018 года.

Доля МАЗа ў СП складзе 30%, сродкі кітайскай кампаніі - 70%. Устаўны фонд - 20 мільёнаў долараў. Сумеснае прадпрыемства стане рэзідэнтам індустрыяльнага парку і тым самым атрымае прадугледжаныя льготы і прэферэнцыі. Праектная магутнасць завода складзе ад 20 тыс. матораў у год.

Мінскі аўтазавод – кліент «Беларусбанка».

Заснаваны ў 1944 годзе. Прадпрыемства ў рэжыме поўнага вытворчага цыклу выпускае грузавую, пасажырскую, прычапную і спецыяльную тэхніку. Усяго на заводзе распрацавалі і збіраюць больш за 500 мадэляў і 3 тыс. мадыфікацый аўтамабіляў, звыш 55 мадэляў прычэпаў і паўпрычэпаў. Першы завод Weichai Power быў заснаваны ў 1946 годзе ў кітайскім горадзе Вэйфан. Цяпер на прадпрыемстве працуюць больш за 12 тыс. супрацоўнікаў, уключаючы 2,5 тыс. інжынераў. Магутнасць вытворчасці - 900 тыс. рухавікоў у год. Кампанія выступае адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў матораў для грузавых аўтамабіляў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!