Навіны банка і прэс-рэлізы
12.09.2017

«Беларусбанк» падпісаў Рамачнае пагадненне аб супрацоўнiцтве з Сінашур (прэс-рэліз)

12 верасня 2017 г. у Галаўным офісе ААТ «ААБ Беларусбанк» было падпісана Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кітайскай карпарацыяй экспартна-крэдытнага страхавання Сінашур і ААТ «ААБ Беларусбанк».

Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і Старшыня Праўлення Кітайскай карпарацыі па страхаванні экспартных крэдытаў (SINOSURE) спадар Ван І.

sinoshur

Была выражана ўпэўненасць у тым, што зацікаўленыя бакі распачнуць неабходныя дзеянні для рэалізацыі згаданага пагаднення, якое павінна стаць асновай стратэгічнага партнёрства, а таксама будзе спрыяць развіццю доўгатэрміновага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў мэтах стварэння дзейснага механізма арганізацыі фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў беларускіх і кітайскіх суб'ектаў гаспадарання.

«Мы гатовы абмяркоўваць любыя ідэі і ініцыятывы, якія будуць карысныя і прынясуць выгаду абедзвюм краінам. Пазнаючы адзін аднаго, пашыраючы кантакты, мы фарміруем не толькі надзейную аснову для вядзення паспяховага міжнароднага бізнесу, але і ўмацоўваем адчуванне ўзаемнага сяброўства, павагі і даверу, - адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. - Падпісанне гэтага дакумента мы расцэньваем як новую вяху ў развіцці супрацоўніцтва».

sinoshur2

Даведачна: Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца адным з найбольш важных гандлёва-эканамічных партнёраў Рэспублікі Беларусь. Цяперашні 2017 год асаблівы ў гісторыі нашых міждзяржаўных сувязяў. Беларусь і Кітай адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. Да гэтай даты супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі выйшла на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень стратэгічнага партнёрства. Пра дынаміку развіцця беларуска-кітайскага гандлю можна меркаваць па тым факце, што ў цэлым за дваццаць пяць гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін узаемны таваразварот вырас амаль у 100 разоў: з 34 млн долараў у 1992 годзе да больш за 3,5 млрд долараў у 2016 годзе.

У эфектыўным развіцці двухбаковых адносін адну з ключавых роляў займаюць фінансавыя інстытуты. «Беларусбанк», з'яўляючыся буйнейшай фінансава-крэдытнай установай Беларусі сумесна з кітайскімі калегамі прыкладзе ўсе неабходныя намаганні для якаснага напаўнення сённяшніх дамоўленасцей, забяспечваючы тым самым патрэбы нацыянальных эканомік Беларусі і Кітая.

Даведачна: Кітайская карпарацыя па страхаванні экспартных крэдытаў (SINOSURE) з'яўляецца буйнейшым у свеце дзяржаўным агенцтвам па страхаванні экспартных крэдытаў. Гэта адзіная кампанія ў Кітаі, якая прадастаўляе страхавыя полісы і спецыялізуецца на страхаванні крэдытаў.