Гомельскае аддзяленне банка № 300/149 расхінула дзверы кліентам пасля трохмесячнай мадэрнізацыі.
Тут усталявана 3 інфакіёскі, функцыянуе адно мультыкарыстальніцкае працоўнае месца, 3 адкрытых працоўных месцы - усё гэта фарміруе сучасны фармат абслугоўвання.
«Гэта аддзяленне адрозніваецца ад таго, якое мы зачынялі на рэканструкцыю. Перш за ўсё тым, што тут створаны камфортныя ўмовы для наведвальнікаў, безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама ўкаранёна электронная чарга, - расказвае начальнік філіяла № 300 - Гомельскага АК Аляксандр Архіпенка. –Тут шмат новага: і форма абслугоўвання, якасць і падыход да работы з кліентамі, і, вядома, паслугі ».
Гэта другое аддзяленне банка ў Гомелі, мадэрнізаванае па Пашпарце стандартаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у 2017 годзе. Усяго па вобласці 5 аддзяленняў рэалізаваных у новым фармаце - у Рэчыцы, Мазыры, Жлобіне і ў абласным цэнтры.
У 2018 - 2019 годзе Гомельскае аблкіраванне плануе таксама мадэрнізаваць найбольш знакавыя і наведвальныя аддзяленні, каб аформіць іх інтэр'ер і экстэр'ер у адзіным стылі, у адпаведнасці з Пашпартам стандартаў.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»