Навіны банка і прэс-рэлізы
07.09.2017

Па-сапраўднаму адказны: «Беларусбанк» апублікаваў сваю першую сацыяльную справаздачу

Як матывуе сваіх супрацоўнікаў буйнейшы банк краіны, якія праекты ў сферы альтэрнатыўнай энергетыкі рэалізаваў у мінулым годзе, куды накіроўвалі сваю энергію банкаўскія валанцёры? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дае першая сацыяльная справаздача «Беларусбанка». Пачытаць і паглядзець яе можна на карпаратыўным сайце банка ва ўкладцы «Сацыяльная адказнасць».

- Гэта наша першая сацыяльная справаздача. Яе падрыхтоўку мы анансавалі яшчэ ў мінулым годзе, калі прынялі і зацвердзілі ў банку Палітыку ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, - дзеліцца начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Дзмітрый Бакіноўскі. -  Рыхтуючы яе, мы абапіраліся на стандарты GRI. Вядома, улічыць іх усе ў першай справаздачы аказалася няпроста. Мы зразумелі, што падрыхтоўка сацыяльнай справаздачы з захаваннем усіх аспектаў GRI патрабуе ў тым ліку і дапрацоўкі сістэмы ўнутранай кіраўніцкай справаздачнасці, акумулявання звестак па экалагічнай складальнай і многіх іншых. Спадзяемся, што зможам улічыць усе аспекты пры падрыхтоўцы сацыяльнай справаздачы за гэты год.

Інфармаванне зацікаўленых бакоў аб фактычнай дзейнасці банка ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці вельмі важна ў цяперашні час. Мы будзем імкнуцца і ў далейшым ўлічваць інфармацыйныя патрэбы пры падрыхтоўцы наступных справаздач і павышаць іх якасць, у тым ліку за кошт удасканалення працэсу збору, аналізу і прадстаўлення інфармацыі, - дадае Дзмітрый Бакіноўскі.

З мэтай далейшага ўдасканалення Палітыкі банка ў вобласці КСА Наглядальным саветам банка зацверджана ўласная сістэма ацэнкі яе эфектыўнасці. Канкрэтныя паказчыкі і індыкатары ў будучым дазволяць суаднесці ўзровень развіцця карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў банку па гадах і зрабіць неабходныя высновы, калі спатрэбіцца, перагледзець комплекс мерапрыемстваў. Усе гэтыя паказчыкі таксама знойдуць сваё адлюстраванне ў сацыяльнай справаздачы і будуць прадстаўлены грамадскасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!