Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2017

«Рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-3 будзе зроблена за кошт крэдыту, які прыцягнуў Беларусбанк» (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягвае сіндыкаваны крэдыт з Расійскай Федэрацыі. Дагавор аб прадастаўленні крэдыту падпісаны 1 верасня 2017 года ў сталіцы Расійскай Федэрацыі г. Маскве. З боку Банка подпіс на дакуменце паставіў намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Перапяліца.

Прыцягнутыя сродкі будуць накіраваны на фінансаванне дагавора выканання будаўніцтва аб'екта «Рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-3 з заменай выбываючых магутнасцяў чаргі 14МПа, 1-я чарга», які быў заключаны паміж РУП «Мінскэнерга» і РУП «Белэнергабуд». Контрагентам з расійскага боку выступае ЗАТ «Уральскі турбінны завод».

Пазыковыя сродкі ў аб'ёме звыш 90 млн. долараў ЗША ў эквіваленце ў еўра выдзяляюцца двума расійскімі банкамі: АТ РАСЭКСІМБАНК (уваходзіць у групу РЭЦ) і ПАТ «Промсвязьбанк» пад страхавое пакрыццё АТ «Расійскае агенцтва па страхаванні экспартных крэдытаў і інвестыцый" (уваходзіць у групу РЭЦ).

Удзельнікі пагаднення падкрэсліваюць яе маштабнасць і беспрэцэдэнтны характар - сродкі крэдыту будуць накіраваны не толькі на фінансаванне паставак высокатэхналагічнай прадукцыі Уральскага турбіннага завода, але і на фінансаванне лакальных расходаў, якія будуць ажыццяўляцца беларускім Генеральным падрадчыкам РУП «Белэнергабуд».

minskenergo

 «Рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта сумесна з расійскімі калегамі з'яўляецца надзвычай важнай для беларускай эканомікі, - адзначыў намеснік Старшыні Праўлення Віктар Перапяліца. - Мы расцэньваем гэта як новы этап у сумеснай працы як з нашым кліентам РУП «Мінскэнерга», так і з расійскімі банкамі ».