Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2017

Віктар Ананіч: Дамы сямейнага тыпу – рашэнне праблем дзяцей-сірот

Напярэдадні Дня ведаў 30 жніўня 2017 года старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч наведаў дом сямейнага тыпу Літвяковых у Лагойску, катэдж да якога збудаваў банк.

Кіраўнік уручыў грашовы сертыфікат, партфелі першакласнікаў, каштоўныя падарункі.

 logoisk

«Балюча, калі чытаеш аб тым, что ў нашай мірнай і паспяховай краіне амаль 30 тысяч дзяцей-сірот. Мы вырашылі, па магчымасці, скараціць гэтую лічбу. На сённяшні дзень банк у рамках праекта «Бацькоўскі дом» пабудаваў 15 катэджаў для дамоў сямейнага тыпу, дапамог з іх добраўпарадкаваннем, - адзначыў Віктар Ананіч. – Мы працягваем дапамагаць гэтым сем’ям, можна сказаць, апякаем іх, тут сваю лепту ўносяць і нашы грамадскія арганізацыі – прафсаюз, «Белая Русь», Саюз жанчын, БРСМ».

 logoisk2

Пры гэтым старшыня дадаў, што Беларусбанк і далей будзе працягваць гэту добрую традыцыю, закладзеную ў свой час папярэднім кіраўніком банка Надзеяй Ермаковай. «Гэта дапамагае вырашаць праблемы дзяцей, якія засталіся без папячэння бацькоў»! Ён таксама выказаў удзячнасць бацькам, якія ўзялі на выхаванне чужых дзяцей, за няпростую і высакародную працу, і пажадаў цярпення і добрага здароўя.

Сямейны дом Марыны і Вячаслава Літвяковых быў утвораны 1 чэрвеня 2016 года. Тут выхоўваецца 9 непаўналетніх дзяцей, трое з якіх усыноўленыя.

 logoisk3

Праект «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» - адзін з асноўных сацыяльных праектаў, які рэалізуецца банкам у межах палітыкі карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці. У яго рамках  збудавана 15 катэджаў для сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без папячэння бацькоў. На цяперашні час у гэтых сем’ях жыве і выхоўваецца 134 дзіцяці.

Пасля перадачы катэджаў, сем’і і далей падтрымліваюцца Беларусбанкам, з імі кантактуюць грамадскія арганізацыі і структурныя падраздзяленні на месцах.

 logoisk4

Для падрыхтоўкі дзяцей да новага навучальнага года кожнай сям’і пералічана дабрачынная дапамога ў памеры 1,5 тыс. руб.

Традыцыйна, перад пачаткам навучальнага года, праводзіцца дабрачынная акцыя «У школу з Беларусбанкам». У межах яе рэалізацыі грамадскімі арганізацыямі набыты фатаапараты і наборы даследаванняў (мікраскопы).

 logoisk5

Будаўніцтва дамоў сямейнага тыпу, што рэалізуецца ў рамках праекта «Бацькоўскі дом» - толькі адзін з аспектаў карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці банка, якая ахоплівае ўсе грамадскія сферы – культуру, здароўе, спорт, адукацыю.

logoisk6

У 2017 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў удзельнікам Глабальнага Дагавору ААН у Беларусі – буйнейшай міжнароднай ініцыятывы ў межах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»