Навіны банка і прэс-рэлізы
29.08.2017

Выйшаў трэці нумар часопіса «PRO Беларусбанк»

Якія рэформы, праведзеныя ў Беларусі за апошнія тры гады, назваў важнымі Кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў РБ Ян Чул Кім, чаму цяперашні рост эканомікі - гэта не тое аднаўленне эканомікі, якое ён хацеў бы бачыць, і каго ён лічыць найбольш яркімі і перспектыўнымі чыноўнікамі нашай краіны? Чаму намеснік старшыні «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка не раіць прытрымлівацца прыкладу каго-небудзь? Як, на думку дырэктара Цэнтра стратэгічнага развіцця і эканамічных даследаванняў "Беларусбанка» Аляксандра Ягорава, дзяржава павінна падтрымліваць малы і сярэдні бізнэс, акрамя крэдытаў і субсідый, і чаму скідаць кайданы з бізнесу даручаюць людзям, якіх павінны «скінуць»? Як прайшоў першы ў Беларусі дабрачынны забег з інклюзіўнай спартыўнай камандай «Крылы ангелаў»? Як выхоўвае сваіх дзяцей беларускі акцёр Павел Харланчук-Южакоў і чаму яму не падабаецца тое, што зараз адбываецца ў Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні ў трэцім нумары часопіса «PRO Беларусбанк».

У бізнэс-блоку «Традыцыі VS Інавацыі» на прыкладзе «Белкаапсаюза», «Экспедыцыі», «Белтэлекама» і МТС мы высвятляем, каму ў цяперашніх умовах на рынку працаваць прасцей: аксакалам з шматгадовымі традыцыямі ці маладым кампаніям?

У блоку «PRO асабістыя грошы» параўноўваем вынікі зберажэнняў і прымнажэнняў сродкаў «заходніка» (замежная валюта) і «патрыёта» (беларускі рубель), а таксама высвятляем: у якой валюце і як захоўваюць грошы розныя катэгорыі беларусаў.

anons

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!