Плацежныя карты растэрміноўкі «Магніт» Беларусбанка набіраюць усё большую папулярнасць. Кліентаў прыцягвае ўніверсальнасць дадзенага прадукту: максімальны для айчыннага рынку кэшбэк (да 12%), даўгачасная (да 12 месяцаў) растэрміноўка, больш чым 9 600 удзельнікаў партнёрскай праграмы, магчымасць анлайн пакупак, стыльны дызайн.
- Карта растэрміноўкі «Магніт» дазваляе купляць тавары ў растэрміноўку па прынцыпе «Тут і цяпер!», без неабходнасці афармлення дадатковых даведак аб даходах і выплаты камісіі за карыстанне крэдытам, - патлумачыла дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч. - Напярэдадні новага навучальнага года, наша карта прыйдзецца дарэчы. Яна дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на сямейны бюджэт, пры гэтым сабраць дзяцей у школу і зрабіць усе неабходныя пакупкі.
Максімальная растэрміноўка плацяжу прадастаўляецца пры здзяйсненні аперацый у крамах-партнёрах банка. Напрыклад, у крамах «ЦУМ Мінск» тавары ў растэрміноўку можна набыць на тэрмін да 6 месяцаў, у Гандлёвым цэнтры «Кірмаш» - на тэрмін да 7 месяцаў, а сучасныя гаджэты купіць у сетцы «Электрасіла» або «Тэхна Медыя Трэйд» з растэрміноўкай на 5 месяцаў.
- Уладальнікі «Магніта» могуць папоўніць карту ўласнымі сродкамі, і пры здзяйсненні пакупак у крамах-партнёрах за кошт асабістых сродкаў яны атрымаюць кэшбэк ад 1% да 12% ад сумы пакупкі - дадае Іна Русаковіч.
Картай можна разлічвацца не толькі ў арганізацыях-партнёрах банка, але і ў любых іншых. Працэнт па крэдыце (авердрафту) складае 12% гадавых.
Ёсць у карты і grace-перыяд - перыяд, калі пры здзяйсненні першай расходнай аперацыі ў арганізацыях гандлю і сэрвісу, якія не ўдзельнічаюць у партнёрскай праграме банка, памер працэнтнай стаўкі не перавысіць 0,0001%.
Карту «Магніт» можна выкарыстоўваць таксама ў час замежнага шопінгу .
Рух грашовых сродкаў па карце растэрміноўкі «Магніт» можна кантраляваць гэтак жа, як і па звычайнай карце - SMS-паведамленне аб прыходных і расходных аперацыях, М-банкінг, штомесячная выпіска па рахунку, якая накіроўваецца на электронную скрынку.
«Магніт» можна аформіць, пакінуўшы заяўку ў рэжыме анлайн на сайце банка, праз Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, інфакіёск, у любым аддзяленні банка, а таксама патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» па тэлефоне - 147.
З картай «Магніт» назапашаныя фінансавыя пытанні вырашыць стане прасцей.