Навіны банка і прэс-рэлізы
14.07.2017

«Беларусбанк» прафінансуе рэканструкцыю Гарадзейскага цукровага камбіната (прэс-рэліз)

Дамоўленасць аб далейшым супрацоўніцтве з ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» была дасягнута падчас наведвання прадпрыемства старшынёй праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктарам Ананічам.

З 1991 года ў адпаведнасці з рэспубліканскай комплекснай праграмай «Цукар» з дапамогай крэдытаў банка пачалася рэканструкцыя завода з мэтай выхаду на перапрацоўку да 4 тысяч тон цукровых буракоў у суткі.

З 2016 года з удзелам банка рэалізуецца інвестыцыйны праект «Рэканструкцыя і мадэрнізацыя вытворчай магутнасці па перапрацоўцы цукровых буракоў з  павелічэннем да 12 тысяч тон у суткі (з наступным павелічэннем да 14 тысяч тон у суткі)».

У бягучым годзе на рэканструкцыю ў рамках інвестыцыйнага праекта будзе накіравана 11 млн. рублёў, на закупку прадукцыі раслінаводства – 108 млн. рублёў.

image001

На фота: Віктар Ананіч, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» і дырэктар ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» Міхаіл  Крыштаповіч

 

«Гарадзейскі цукровы камбінат – наш надзейны партнёр. Карыстаючыся крэдытнай падтрымкай банка, прадпрыемства змагло правесці мадэрнізацыю вытворчасці, адзначыў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Тэхнічнае пераўзбраенне паставіла камбінат на адзін узровень з вядучымі еўрапейскімі вытворцамі. У цяперашні час цукровы завод – гэта сучасная вытворчасць, абсталяваная ўсім неабходным для выпуску шырокага асартыменту высакаякаснай прадукцыі, вядомай ужо цяпер далёка за мяжой».

 gorodeya

ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» карыстаецца шырокім спектрам паслуг «Беларусбанка» – кароткатэрміновае і доўгатэрміновае крэдытаванне, разлікова-касавае абслугоўванне, зарплатны праект, валютна-абменныя і канверсійныя аперацыі, аперацыі з банкаўскімі плацежнымі карткамі, аперацыі з карпаратыўнымі плацежнымі карткамі, дакументарныя аперацыі, эквайрынг.

 

Даведка: ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» – адно з чатырох прадпрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь па перапрацоўцы цукровых буракоў і трысняговага цукру-сырца і вырабе з гэтай сыравіны цукру-пяску. Доля прадпрыемства ў агульным аб’ёме вырабляемага ў краіне цукру складае 31 %. Камбінат рэалізуе цукар на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь, а таксама экспарціруе ў Расійскую Федэрацыю, Казахстан, Узбекістан, Кіргізію.

Статутны фонд прадпрыемства на 01.01.2017 склаў 43 442,3 тыс. рублёў і 100% акцый прадпрыемства належыць дзяржаве ў асобе Дзяржкаммаёмасці РБ (97,2%) і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2,8%).

ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» з’яўляецца адным з заснавальнікаў ЗАТ «Еўратарэкс», ТАА «Беларуская цукровая кампанія» г. Масква, ТАА «Беларуская цукровая кампанія» г. Бішкек, ТАТ «Беларуская аграрная кампанія» г. Алматы, СТАА «Фрукціліна» г. Стоўбцы, ТАА «БелАграЛінія», «Футбольны клуб «Гарадзея».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!