Навіны банка і прэс-рэлізы
23.06.2017

Рэкламная гульня «Напоўні лета музыкай з Visa і Беларусбанк!»

Гэтым летам Visa і Беларусбанк напаўняюць сэрцы сваіх кліентаў музыкай! Разлічвайцеся карткай Visa Беларубанка і прымайце ўдзел у рэкламнай гульні «Напоўні лета музыкай з Visa і Беларусбанк!». Атрымайце шанс адправіцца на музычны  фестываль «Славянскі базар у Віцебску», «Рок за Баброў» і выйграць адзін з музычных прызоў: дамашні кінатэатр, акустычную сістэму або партатыўную аўдыёсістэму!

Як прыняць удзел

З 24 чэрвеня па 31 жніўня 2017 года ажыццяўляйце безнаяўныя аперацыі з выкарыстаннем картак Visa пры аплаце тавараў/ работ/ паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу, у тым ліку ў сетцы Інтэрнэт, на суму, эквівалентную 5,00 (пяці) беларускім рублям і больш кожная і ўдзельнічайце ў розыгрышы прызоў!

А шансы выйграць прыз у гульні для трымальнікаў картак Visa з бескантактавай тэхналогіяй ажыццяўлення плацяжоў падвойваюцца пры кожнай аплаце! 

Перыяд удзелу ў рэкламнай гульні, розыгрышы і прызы


Рэкламная гульня праводзіцца з 24 чэрвеня па 29 верасня 2017 года. Першы розыгрыш адбудзецца 30 чэрвеня 2017 г. у аддзяленні №510/ 421 банка па адрасе: г. Мінск, вул. Нёманская, 35. У ім прымуць удзел безнаяўныя аперацыі, здзейсненыя ў перыяд з 24 па 28 чэрвеня 2017 года. У ходзе розыгрышу будуць разыграны паездкі на XXVI Міжнародны фестываль «Славянскі базар у Віцебску» і білеты на Міжнародны фестываль «Рок за Баброў»!

Другі розыгрыш пройдзе 5 верасня 2017 года па безнаяўных аперацыях, здзейсненых у перыяд з 29 чэрвеня па 31 жніўня 2017. Сярод удзельнікаў будуць разыграны музычныя прызы: дамашні кінатэатр Samsung, акустычныя сістэмы Microlab і партатыўныя аўдыёсістэмы JBL!

Як стаць трымальнікам карткі Visa


Для афармлення карткі Visa звярніцеся ва ўстанову банка або аформіце заяўку на выпуск карткі з адкрыццём новага рахунку дыстанцыйна (на сайце банка, у Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, інфакіёску, па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147).

Больш падрабязна з правіламі рэкламнай гульні можна азнаёміцца тут, а таксама па тэлефоне гарачай лініі: +375-29-1961716 з 10.00 да 17.00 гадзін у працоўныя дні.

 

картка Visa Беларусбанка

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!