Холдынг ААТ «ААБ Беларусбанк» у трох намінацыях Cbonds Awards CIS 2017 заняў першыя месцы, атрымаўшы дыпломы «Лепшы інвестыцыйны банк Беларусі», «Лепшая аналітыка па фінансавых рынках Беларусі», «Лепшы sales/трэйдар на рынку Беларусі». Пераможцы і прызёры вызначаліся па выніках апытання, які праводзіўся на сайце Cbonds з 27 сакавіка па 28 красавіка.
Цырымонія ўзнагароджання намінантаў адбылася ў Лімасоле (Кіпр) у рамках XIV Аблігацыйнага кангрэса краін СНД і Балтыі.
«Безумоўна, гэтыя ўзнагароды пацвярджаюць уклад холдынга "Беларусбанка" ў развіццё айчыннага фінансавага рынку, прафесіяналізм каманды, давер нашых кліентаў і партнёраў», – пракаменціраваў старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч. – Ва ўмовах канкурэнцыі, каб годна адказваць на выклікі часу, надзвычай важна шукаць новыя падыходы ў вядзенні бізнесу і, у прыватнасці, у яго дыверсіфікацыі. Практыка даказала, што гэта эфектыўна адбіваецца на агульным выніку работы банкаўскага холдынга».
Даведка:
УП «АСБ Брокер» створана ў 2012 годзе, уваходзіць у склад холдынга ААТ «ААБ Беларусбанк». З’яўляецца прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер і ажыццяўляе брокерскую і дылерскую дзейнасць на падставе ліцэнзіі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 23.01.2013 № 02200/5200-12-1135 тэрмінам да 23.01.2023. Акцыянер і член секцыі фондавага рынку ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Аказвае ўвесь комплекс паслуг на арганізаваным і неарганізаваным рынках каштоўных папер Рэспублікі Беларусь, уключаючы інвестыцыйнае кансультаванне, суправаджэнне здзелак куплі-продажу акцый, зліцця і паглынання акцыянерных таварыстваў, арганізацыю выпуску акцый і аблігацый, а таксама іншыя паслугі.
Cbonds – адно з вядучых фінансавых інфармацыйных агенцтваў, ажыццяўляе дзейнасць у Расіі, Украіне і Казахстане па напрамках развіцця інфармацыйных сайтаў (cbonds.info, investfunds.ru, preqveca.ru). Арганізуе правядзенне фінансавых канферэнцый, круглых сталоў і выставак.
Выдае часопіс Cbonds Review і штогадовыя даведнікі.
З’яўляецца заснавальнікам прэміі Cbonds Awards для ўдзельнікаў даўгавога рынку. Пераможцы і прызёры вызначаюцца штогод падчас апытання, якое праводзіцца на сайце Сbonds.info.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»