Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2017

«Беларусбанк» пачаў выдаваць крэдыты без даведак аб даходах (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць аформіць асобныя віды крэдытаў на спажывецкія патрэбы без даведак аб даходах, што значна спрашчае працэдуру афармлення крэдыту.

Скарыстацца такой відавочнай перавагай цяпер могуць усе жадаючыя, у той час як раней аформіць крэдыт без даведкі аб даходах маглі толькі кліенты «Беларусбанка», на рахункі якіх ажыццяўлялася залічэнне заработнай платы і іншых даходаў. 

У цяперашні час у магазінах-партнёрах «Беларусбанка» магчыма афармленне любой сумы крэдыту ў межах штомесячнага даходу кліента і кошту тавару, у тым ліку на ўмовах растэрміноўкі. Каб набыць тавар, дастаткова толькі прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, і рахунак-фактуру.

Па іншых крэдытах на спажывецкія патрэбы (за выключэннем крэдытаў са страхаваннем рызыкі невяртання) максімальная сума крэдыту без даведак аб даходах вызначаецца зыходзячы з сярэднямесячнага чыстага даходу, які не перавышае 15 базавых велічыняў (у цяперашні час – 345 рублёў).

Пры гэтым шырокую лінейку крэдытных прадуктаў «Беларусбанк» прапануе аформіць не толькі ў офісах, але і online праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – карпаратыўны вэб-сайт банка, Кантакт-цэнтр, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, інфакіёскі банка.

Пашыраючы сэрвісы і дзейнічаючы ў інтарэсах кліента, «Беларусбанк» у чарговы раз пацвердзіў статус банка, які побач.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўсіх установах банка і па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!