Навіны банка і прэс-рэлізы
09.06.2017

Віктар Ананіч прыняў удзел у пасяджэнні Савета Міжбанкаўскага аб’яднання ШАС у Астане (прэс-рэліз)

Дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам прыняла ўдзел у мерапрыемствах Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва, якія адбыліся ў г. Астана (Рэспубліка Казахстан) з 7 па 9 чэрвеня 2017 г.

 

На фота: Віктар Ананіч (чацвёрты справа), удзельнікі пасяджэння Савета МБА ШАС

Выступаючы перад удзельнікамі пасяджэння, Віктар Ананіч падкрэсліў, што ініцыятывы банкаў МБА ШАС па далейшым развіцці бізнес-напрамкаў у Рэспубліцы Беларусь будуць цалкам падтрыманы з боку ААТ «ААБ Беларусбанк».

«Мы таксама зацікаўлены ў прысутнасці ў нашай краіне Фонда шаўковага шляху і запрашаем Фонд да актыўнага супрацоўніцтва ў сферы рэалізацыі праектаў, як у форме фінансавага інвестара, так і ў выглядзе долевага ўдзелу ў капітале», – падкрэсліў  Віктар Ананіч.

Кіраўнік ААТ «ААБ Беларусбанк» таксама акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў Савета на тым, што банк як нацыянальны прадстаўнік банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь у МБА ШАС падтрымлівае пабудову новай фінансавай інфраструктуры на прасторы Еўразіі з улікам інтарэсаў усіх дзяржаў кантынента.

«Такі незалежны ад нацыянальных асаблівасцей фінансавы інструмент мэтазгодна накіраваць не толькі на развіццё эканомік нашых дзяржаў, але і на іх падтрымку ў крызіснай сітуацыі», – патлумачыў Віктар Ананіч.

Савет Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва прыняў стратэгію развіцця на 2017-2021 гады. Мэтамі стратэгіі вызначаны рэалізацыя трансгранічных інфраструктурных праектаў, а таксама пашырэнне супрацоўніцтва з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць на прасторы ШАС і ў азіяцкім рэгіёне. 

Побач з пасяджэннем Савета МБА ШАС у Астане адбыўся Сумесны Форум МБА ШАС і пасяджэнне праўлення Дзелавога Савета ШАС. Па выніках пасяджэння Савета МБА ШАС быў падпісаны выніковы Пратакол пасяджэння, Сумесны Форум МБА ШАС і Дзелавы Савет ШАС завершыліся падпісаннем серыі двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні па экспартным фінансаванні паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і АТ «Банк развіцця Казахстана».

Падчас візіту ў Астану старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч правёў перамовы са старшынёй праўлення АТ «Банк развіцця Казахстана», Старшынёй Савета Міжбанкаўскага аб’яднання ШАС Болатам Жамішавым, з Прэзідэнтам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая Чжэнам Чжыдзэ, з Прэзідэнтам Фонда Шаўковага Шляху Ван Яньцзы. Акрамя гэтага дэлегацыя ААТ «ААБ Беларусбанк» сустрэлася з кіраўніцтвам Дзяржаўнай карпарацыі «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці Расіі» (Знешэканамбанк).

У рамках візіту ў Астану дэлегацыя банка сустрэлася з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Анатоліем Нічкасавым. Падчас сустрэчы было адзначана, што ААТ «ААБ Беларусбанк» валодае ўсімі неабходнымі фінансавымі інструментамі і магчымасцямі для актывізацыі супрацоўніцтва з фінансавымі інстытутамі Казахстана, якія будуць накіраваны на падтрымку беларускіх суб’ектаў гаспадарання, якія працуюць з рэзідэнтамі гэтай краіны.

Даведка:

Паралельна ў Астане адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Па запрашэнні Урада Рэспублікі Казахстан Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва прыме ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «ЭКСПА-2017 Астана», якая працягнецца да 10 верасня 2017 г. Афіцыйна свой удзел у выставе пацвердзілі больш за 110 краін і каля 20 міжнародных арганізацый. Рэспубліка Беларусь таксама прадстаўлена на выставе асобным павільёнам.

Міжбанкўскае аб’яднанне ШАС (МБА ШАС) створана ў адпаведнасці з Пагадненнем аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве (аб’яднанні) у рамках ШАС ад 26 кастрычніка 2005 года і з’яўляецца механізмам фінансавання і банкаўскага абслугоўвання інвестыцыйных праектаў, падтрыманых урадамі дзяржаў-членаў Арганізацыі ў прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва.

Фонд Шаўковага шляху – інвестыцыйны фонд Кітайскай Народнай Рэспублікі. Створаны 29 снежня 2014 года ў г. Пекіне з мэтай падтрымкі інфраструктурных праектаў, рэалізуемых у рамках ініцыятывы «Аднаго пояса, аднаго шляху». Агульны капітал фонда складае 40 млрд долараў ЗША.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!