Навіны банка і прэс-рэлізы
06.06.2017

Перспектывы адносін з нямецкімі бізнес-структурамі абмеркаваны ў «Беларусбанку» (прэс-рэліз)

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»  Віктар Ананіч правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Беларусі Уладзімірам Аўгусцінскім.

image002

Бакі абмяняліся думкамі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі і ролі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў. ФРГ з’яўляецца асноўным эканамічным партнёрам Беларусі па пастаўках сучасных тэхналогій і абсталявання, а паспяховае шматгадовае супрацоўніцтва з германскімі фінансавымі інстытутамі і агенцтвам экспартных крэдытаў «Ойлер Гермес» дазваляе банку гарантавана прыцягваць неабходнае знешняе фінансаванне ў інтарэсах сваіх кліентаў і нацыянальнай эканомікі.

У цэнтры ўвагі была стратэгія далейшага ўзаемадзеяння з нямецкімі кампаніямі і кліентамі банка, накіраваная на перспектыўнае развіццё адносін.

Даведка:

Прадстаўніцтва нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае як частка сусветнай сеткі нямецкіх знешнегандлёвых палат Нямецкага саюза прамыслова-гандлёвых палат (НСПГП), якая з’яўляецца афіцыйным інструментам знешнеэканамічнай палітыкі Германіі і ўключае 130 бюро і прадстаўніцтваў у 90 краінах свету.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!