Навіны банка і прэс-рэлізы
05.05.2017

Пры разліку картай MasterCard «Беларусбанка» можна выйграць аўтамабіль (прэс-рэліз)

На працягу мая 2017 года ва ўсёй сетцы аўтазаправачных станцый «Беларуснафта» дзейнічае акцыя, якая прадастаўляе магчымасць выйграць аўтамабіль.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна набыць любы аб’ём паліва з аплатай карткай MasterCard «Беларусбанка» з прымяненнем карт лаяльнасці «Беларуснафта». Аплату трэба ажыццяўляць праз тэрмінальнае абсталяванне сеткі АЗС, у тым ліку праз устройствы самаабслугоўвання на АЗС № 25 і 39 у г. Гомелі.

Як расказаў начальнік аддзела развіцця сеткі ўпраўлення эквайрынгу ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Бахур, пры падрыхтоўцы да правядзення акцыі была арганізавана работа па перааснашчэнні ўсяго парка тэрмінальнага абсталявання. На сённяшні дзень на любой АЗС «Беларуснафта» можна аплаціць паліва бескантактнай банкаўскай плацежнай карткай або іншым устройствам (мабільным тэлефонам, бірулькай, сцікерам, гадзіннікам і інш.) бескантактавым спосабам.

Падрабязна з умовамі акцыі можна азнаёміцца на сайце кампаніі http://www.belorusneft.by/sitebeloil/ru/center/azs/center/automobil/fill_efeckt/loyalty/

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк» 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!