ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб завяршэнні размяшчэння бездакументарных аблігацый 211 выпуску, продаж якіх ажыццяўляўся з выкарыстаннем каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-аблігацыі).
Выпуск Інтэрнэт-аблігацый размешчаны ў поўным аб’ёме (30 млн долараў ЗША). Уладальнікамі аблігацый сталі звыш 2,2 тыс чалавек, якія ажыццявілі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» «Беларусбанка» каля 4,5 тыс аперацый куплі каштоўных папер.
«Гэты інструмент не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, і мы можам упэўнена гаварыць аб правільна выбраным напрамку для развіцця. Магчымасць ажыццяўлення аперацый у любы час сутак без неабходнасці наведвання аддзялення банка ў дапаўненне да прапанаваных прывабных умоў па размяшчэнні свабодных грашовых сродкаў садзейнічалі паспяховай рэалізацыі гэтага праекта. Мы плануем і надалей працягваць выкарыстанне дыстанцыйных форм узаемадзеяння з кліентамі пры рабоце з інструментамі рынку каштоўных папер. У нашы найбліжэйшыя планы ўваходзіць арганізацыя эмісіі новых выпускаў Інтэрнэт-аблігацый банка, цяпер ужо намініраваных не толькі ў доларах ЗША, але і ў еўра, што пашырыць магчымасці нашых кліентаў у выкарыстанні самых сучасных інструментаў зберажэнняў», – адзначыла дырэктар дэпартамента інвестыцый і каштоўных папер ААТ «ААБ Беларусбанк» Маргарыта Лукашэнка.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»