Навіны банка і прэс-рэлізы
29.03.2017

«Беларусбанк» і Нацыянальны банк арганізавалі тэлемост паміж беларускімі і замежнымі навучэнцамі (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь арганізавалі тэлемост паміж беларускімі і замежнымі навучэнцамі. На сувязь выйшлі школьнікі з Беларусі (УА «Гімназія №1 г. Мінска»), Румыніі (Бухарэст) і Македоніі (Скоп’е). Прадметам для абмеркавання сталі розныя пытанні па фінансавай тэматыцы. Дзеці прадэманстравалі і веды, і вопыт распараджэння ўласнымі фінансамі.

 telemost

telemosta

Найбольшы інтарэс выклікала тэма тэхналагічных плацежных інструментаў. І сталічным школьнікам было пра што расказаць. У Беларусі выдатна зарэкамендавала сябе «Карта навучэнца», мультыфункцыянальны сэрвіс, які рашэннем незалежнага міжнароднага журы прызнаны пераможцам у катэгорыі «Лепшы прадукт для дзяцей і моладзі» ў конкурсе Global Inclusion Awards 2016.

 telemostb

telemosto

«Я вельмі рада, што гэта ўнікальная распрацоўка вучоных з Нацыянальнай акадэміі навук, падтрыманая Міністэрствам адукацыі, "Карта навучэнца", якую наш банк не толькі эмітуе, але і актыўна прасоўвае, знайшла прызнанне ў школьнікаў, – сказала дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Іна Русаковіч. – На сёння выпушчана ўжо больш за 17 тысяч такіх карт».

Праект «Карта навучэнца» носіць  некамерцыйны характар для банка і накіраваны больш на павышэнне фінансавай граматнасці і забеспячэнне  даступнасці якасных адукацыйных рэсурсаў і паслуг. 

Як адзначыла дырэктар гімназіі Наталля Бушная, фінансавыя веды – гэта тое, чаго не хапае нашай моладзі, і дала вельмі высокую ацэнку «Карце навучэнца», якая з дзяцінства прывучае да практыкі безнаяўных разлікаў.

 telemostv

«Функцыя электроннага пропуску спрашчае маніторынг наведвання школьных заняткаў вучнямі, а таксама дазваляе апавяшчаць бацькоў праз SMS-паведамленні аб дакладным часе прыходу дзіцяці ў школу, аб спазненнях і прагулах. Настаўнікам цяпер не трэба збіраць грошы на харчаванне», – дадала Наталля Бушная.

 telemostr

telemosty

Тэлемост адбыўся ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі  Global money week, які ва ўсім свеце праходзіць з 27 сакавіка па 2 красавіка. Яго асноўная тэма гучыць так: «Вывучай. Зберагай. Зарабляй». Увага моладзі накіравана на важнасць зберажэнняў, планаванне персанальнага бюджэту і рацыянальныя фінансавыя паводзіны.

«Беларусбанк» фінансавай асвеце надае вялікую ўвагу. Па ўсёй краіне ў рамках Global money week запланавана каля 400 сустрэч супрацоўнікаў банка са школьнікамі, навучэнцамі і студэнтамі.

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!