Навіны банка і прэс-рэлізы
23.03.2017

Сёння ў «Беларусбанку» прадстаўлены новы кіраўнік (прэс-рэліз)

Новага кіраўніка ААТ «ААБ Беларусбанк» сёння прадставіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі. Старшынёй праўлення найбуйнейшага фінансава-крэдытнага інстытута краіны стаў Віктар Ананіч, які раней узначальваў філіял № 700 – Магілёўскае абласное ўпраўленне.

 
ananich1

«Выбар Віктара Міхайлавіча ў якасці кіраўніка "Беларусбанка" не быў выпадковым. У ліку яго заслуг – вопыт і кампетэнтнасць у банкаўскай справе, высокая арганізаванасць, настойлівасць у дасягненні мэты і, галоўнае, адданасць справе, – адзначыў міністр.  Калектыў банка вам знаёмы. Гэта згуртаваная каманда прафесіяналаў высокага ўзроўню. І я ўпэўнены, што "Беларусбанк" з гонарам справіцца з усімі задачамі, якія ставіць перад ім урад і кіраўнік дзяржавы».

 ananich2

Уладзімір Зіноўскі сказаў, што сёння перад «Беларусбанкам» пастаўлены сур’ёзныя задачы. Гэта рэалізацыя найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў, крэдытная падтрымка інавацыйных напрамкаў развіцця эканомікі, маштабная работа з міжнароднымі фінансава-крэдытнымі інстытутамі па прыцягненні замежных рэсурсаў, распрацоўка і ўкараненне новых прагрэсіўных банкаўскіх прадуктаў і паслуг.

У сваім звароце да ТОП-менеджараў Віктар Ананіч зрабіў акцэнт, што рэвалюцыйных узрушэнняў не будзе. Банк будзе прытрымлівацца выбранага эвалюцыйнага курса стварэння і развіцця. Многае трэба будзе зрабіць у мадэрнізацыі бізнес-мадэлі, у пытаннях павышэння эфектыўнасці банкаўскіх працэсаў. Гэта датычыцца рэінжынірынгу прымяняемых тэхналогій, укаранення лічбавага банкінгу, удасканалення метадаў кіравання і ацэнкі банкаўскіх рызык, павышэння матывацыі персанала на паспяховае выкананне пастаўленых задач.

 ananich3

 

«Падрыхтоўка новай стратэгіі, накіраванай на максімізацыю кошту акцый банка і павышэнне яго эфектыўнасці, а таксама паспяховае завяршэнне праекта па продажы мінарытарнага пакета, што можна ацэньваць як адказ на выклікі часу, застануцца ў ліку прыярытэтаў», – сказаў Віктар Ананіч.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!