Навіны банка і прэс-рэлізы
20.03.2017

Намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Таццяна Міхайлоўская стала «Жанчынай года» (Прэс-рэліз)

У рэспубліканскім конкурсе «Жанчына года – 2016» перамогу ў намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» атрымала намеснік старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Таццяна Міхайлоўская.

 mixailovskaya

«Я расцэньваю гэту перамогу як поспех працоўнага калектыву банка, дзе 80% супрацоўнікаў жанчыны, – пракаменціравала Таццяна Леанідаўна. – Дзякуючы нашай прафесійнай камандзе банк захоўвае перадавыя пазіцыі на рынку зберажэнняў грамадзян, больш прывабнай  стала крэдытная лінейка, з’явілася мноства інавацыйных прадуктаў у накірунку картачнага бізнесу. Каля 40 новых сэрвісаў прадастаўляецца праз каналы дыстанцыйнага абслугоўвання. "Беларусбанк" захоўвае самую шырокую сетку аддзяленняў».

Прафесійны фінансіст Таццяна Міхайлоўская ў банкаўскай сістэме амаль 29 гадоў. У «Беларусбанку» яна курыруе рознічны бізнес. Калегі ацэньваюць яе як патрабавальнага, дасведчанага кіраўніка, які разумее і ўмее настроіць каманду на поспех. Да ўсяго, яна з’яўляецца членам Праўлення Аб’яднанай арганізацыі ГА «БСЖ» «Беларусбанка» і актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі ініцыяваных арганізацыяй сацыяльных праектаў.

 mixailovskaya_

Як адзначыў на цырымоніі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Валерый Міцкевіч, які ўручаў дыплом Таццяне Міхайлоўскай, у Беларусі жанчыны займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў палітыцы і бізнесе.

mixailovskayaa_

Даведка: Ініцыяваны Беларускім саюзам жанчын конкурс «Жанчына года» праводзіцца з мэтай заахвочвання лепшых прадстаўніц цудоўнай паловы чалавецтва, якія дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці на працягу 2016 года і з’яўляюцца  актывісткамі жаночага руху.

Ён закліканы паказаць ролю жанчын у сучасным грамадстве.

Званне «Жанчына года – 2016» у намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» прысвойваецца жанчынам-кіраўнікам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё асабістага і прафесійнага патэнцыялу жынчын, стварылі для іх спрыяльныя ўмовы працы на вытворчасці, а таксама жынчыны, якія валодаюць лідарскімі якасцямі і ўнеслі ўклад у развіццё жаночага руху ў рэгіёне.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!