Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2017

«Беларусбанк» выступіў генеральным спонсарам міжнароднай канферэнцыі (прэс-рэліз)

«Беларусбанк» выступіў генеральным спонсарам штогадовай міжнароднай канферэнцыі «Рэспубліка Беларусь: гандлёвае фінансаванне 2017», якая адкрылася сёння ў Мінску. Сталіца стала адной з найбуйнейшых пляцовак на тэрыторыі СНД для сустрэч экспартна-крэдытных агенцтваў, банкаў, кампаній, а канферэнцыя – падзеяй міжнароднага маштабу. Для ўдзелу ў дыскусіях акрэдытаваны прадстаўнікі Аўстрыі, Беларусі, Германіі, Канады, Кітая, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі, Расіі, Японіі і іншых краін.

 1

 2

«У Рэспубліцы Беларусь наладжаны гандлёвыя адносіны практычна з усімі дзяржавамі свету. І, безумоўна, "Беларусбанк" там, дзе інтарэсы нашых кліентаў, інтарэсы іх партнёраў па бізнесе.  І ў рэалізацыі бізнес-ініцыятыў мы гатовы аказаць неабходную фінансавую падтрымку, – адзначыў у сваім выступленні в.а. Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка. – Без фінансавай падтрымкі немагчыма ўявіць рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў і, адпаведна, развіццё бізнесу і нацыянальных эканомік».

 3

«Беларусбанк» мае вялікі вопыт у сферы аперацый гандлёвага фінансавання. Яго партнёры – гэта больш за 100 банкаў з 35 краін свету. Банк прадастаўляе кліентам магчымасць фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў з контрагентамі з любога кутка планеты.

Агульная колькасць нашых карпаратыўных кліентаў – больш за 80 тысяч. У іх ліку ўсе найбуйнейшыя прамысловыя  прадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі краіны.

Па выніках мінулага года доля «Беларусбанка» ў агульным аб’ёме дакументарных аперацый айчыннай банкаўскай сістэмы па экспарце дасягнула амаль 60%, па імпарце амаль 30%. У эканоміку краіны прыцягнута больш за 2 млрд долараў ЗША ў эквіваленце. Міжнароднае выданне «Глобал Файнэнс» прызнала «Беларусбанк» лепшым банкам года ў Рэспубліцы Беларусь.

 5

Аляксандр Паліўка пацвердзіў адкрытасць банка для дыялогу і прапанаваў у рамках канферэнцыі абмеркаваць у свабодным фармаце патынні, якія цікавяць.

«Далейшае развіццё ўзаемавыгадных адносін "Беларусбанка" з партнёрамі і іх кліентамі, усталяванне новых кантактаў, вызначэнне новых кропак росту бізнесу, укараненне эфектыўных схем узаемадзеяння, пашырэнне геаграфіі інтарэсаў банкаўскай супольнасці – гэта неад’емная састаўная частка стратэгіі міжнароднага бізнесу нашага банка», – запэўніў кіраўнік.

Канферэнцыя прааналізуе праблемы і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца банкі і карпарацыі пры структураванні здзелак гандлёвага фінансавання ў бягучым эканамічным клімаце. Прадукцыйныя дыскусіі спецыялістаў з мясцовых і міжнародных банкаў, а таксама прадстаўнікоў краін СНД,  асабістыя кантакты з непасрэднымі ўдзельнікамі здзелак закліканы садзейнічаць знаходжанню рашэнняў многіх пытанняў і ўмацаванню дзелавых кантактаў, набыццю новых партнёраў.

Колькасць удзельнікаў канферэнцыі, а таксама іх геаграфія сведчаць аб значным інтарэсе міжнародных фінансавых колаў да паглыблення супрацоўніцтва і інтэграцыі з нашай краінай у пытаннях структуравання здзелак знешнеэканамічнага характару і павышэння іх эфектыўнасці.

Арганізатар канферэнцыі ­– кампанія WorldwideExpert Conferences пры падтрымцы Еўрапейскага Банка Рэканструкцыі і Развіцця.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»