Навіны банка і прэс-рэлізы
16.03.2017

Пакупкі ў растэрміноўку па карце «Магніт» цяпер і ў магазінах «Еўраопт»! (прэс-рэліз)

Спіс магазінаў-партнёраў, якія прымаюць карту растэрміноўкі «Магніт» «Беларусбанка», пашыраецца. Цяпер сотні тысяч беларусаў па ўсёй краіне могуць ажыццяўляць пакупкі ў растэрміноўку на 1 месяц у самай буйной харчовай сетцы Беларусі – «Еўраопт»!

Набываючы тавары ў сетцы магазінаў «Еўраопт» за кошт авердрафтнага крэдыту па карце растэрміноўкі «Магніт», неабходна будзе ўнесці аплату толькі да канца наступнага пасля ажыццяўлення пакупкі месяца, што робіць штодзённыя траты яшчэ больш зручнымі і прыемнымі!

Бескантактавая карта растэрміноўкі «Магніт» вырашае яшчэ адну асноўную праблему – хуткасці правядзення плацяжоў. Цяпер разлічыцца за пакупкі можна ў літаральным сэнсе па паветры: картку не трэба «пракатваць», устаўляць у плацежны тэрмінал, каму-небудзь перадаваць і ўвогуле даставаць з бумажніка. Дастаткова проста паднесці яе да счытвальнага поля тэрмінала сеткі магазінаў «Еўраопт», банкам-экваерам бескантактавага абсталявання ў якім выступае «Беларусбанк».

Спяшайцеся за прыемнымі пакупкамі разам з картай растэрміноўкі «Магніт»!

Падрабязную інфармацыю аб умовах абслугоўвання і афармлення карты растэрміноўкі «Магніт» можна атрымаць тут.

Звяртаем увагу, што пры разліку ў сетцы магазінаў «Еўраопт» з выкарыстаннем карты растэрміноўкі «Магніт» не прадастаўляецца скідка ў рамках дысконтнай праграмы «Е-Плюс» як пры прад’яўленні  дысконтнай карты «Е-Плюс», так і пры разліку па зарэгістраванай у дысконтнай праграме ва ўстановах банка карце растэрміноўкі «Магніт». Пры гэтым кліент, які прад’явіў пры ажыццяўленні пакупкі дысконтную карту «Е-Плюс», працягвае ўдзельнічаць у іншых рэкламных гульнях і акцыях сеткі магазінаў «Еўраопт».

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!