Навіны банка і прэс-рэлізы
23.01.2017

Добры пачатак года з «Беларусбанкам»: новы анлайн сэрвіс і больш выгадны крэдыт на аўтамабіль (прэс-рэліз)

Самастойна мадэліраваць умовы крэдытавання (суму, тэрмін вяртання крэдыту, працэнтную стаўку, забеспячэнне) і аформіць анлайн-заяўку на спажывецкі крэдыт, які адпавядае вашым патрабаванням, – цяпер гэта рэальна з новым сэрвісам «Канструктар спажывецкіх крэдытаў».

Шырокі выбар тэрмінаў крэдытавання – ад 1 да 5 гадоў, розныя формы забеспячэння – няўстойка, страхаванне рызыкі невяртання, паручыцельства і іншыя дазволяць кожнаму сфарміраваць ідэальны варыянт з улікам індывідуальных патрэб.

Акрамя таго, зменены ўмовы прадастаўлення крэдыту на набыццё аўтамабіляў па нанава заключаемых дагаворах, каб добры настрой пасля куплі новага аўто быў як мага даўжэй. Цяпер, аформіўшы крэдыт, можна зэканоміць на выплаце працэнтаў, бо стаўка па крэдыце ў першыя 6 месяцаў складзе ўсяго 15% гадавых і далей – стаўка рэфінансавання НБ РБ + 3 працэнтныя пункты. На сённяшні дзень гэта 20% гадавых.

І гэта яшчэ не ўсё! На працягу 6 месяцаў пасля атрымання крэдыту «Беларусбанк» прадастаўляе адтэрміноўку па выплаце асноўнага доўгу па крэдыце.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by, ва ўстановах банка або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»