Навіны банка і прэс-рэлізы
03.01.2017

«Беларусбанк» падтрымаў яшчэ адзін праект па развіцці бязлюдных тэхналогій

Наведвальнікі рэстарана хуткага харчавання KFC, размешчанага ў ГЦ «Сталіца» ў Мінску, цяпер могуць рабіць заказ і аплачваць яго з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі без удзелу супрацоўніка ўстановы.

Дзякуючы рэалізаванаму праекту па ўстаноўцы плацежнага тэрміналу самаабслугоўвання ў гандлёвай сетцы ТАА «Бел Фуд Сэрвіс», у якім «Беларусбанк» выступіў у якасці банка-экваера, наведвальнікі ўстановы могуць сфарміраваць заказ самастойна, выбраўшы неабходныя стравы на сэнсарным табло ўстройства. Пасля таго, як заказ сфарміраваны, кліент з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі аплачвае яго.

Плацежны тэрмінал самаабслугоўвання, размешчаны побач з традыцыйнымі касамі, прымае да разліку як банкаўскія карты з магнітнай паласой, так чыпавыя і бескантактавыя. Атрымаўшы на рукі чэк з нумарам свайго заказу, наведвальніку рэстарана застаецца дачакацца яго фарміравання і атрымання на касе выдачы заказаў.

Аўтары і арганізатары праекта абяцаюць, што ў найбліжэйшы час на радасць аматарам фастфуда і сучасных гаджэтаў у краіне з’явяцца яшчэ 14 падобных устройстваў.

1