Навіны банка і прэс-рэлізы
23.12.2016

Знайсці паслугу ў АРІП стала прасцей!

Паважаныя кліенты ААТ «ААБ Беларусбанк»!

Пачынаючы з 20 снежня 2016 года ў АРІП, пры ажыццяўленні плацяжу будзе даступна аплата па кодзе паслугі. Гэта дазволіць замест пакрокавага пошуку ў дрэве паслуг неабходнай паслугі адразу ўводзіць яе ўнікальны код, што істотна павышае зручнасць плацельшчыка і хуткасць правядзення аперацыі.   

Для аплаты па кодзе паслугі ў сістэме «Разлік» (АРІП) карыстальнікам сістэмы неабходна будзе вызначыцца са спісам тых паслуг, якія яны перыядычна аплачваюць, адзін раз даведацца іх коды і ў далейшым уводзіць іх значэнні пры аплаце.   

Азнаёміцца з усімі кодамі паслуг можна на афіцыйным сайце – www.rasсhet.by (раздзел «Плацельшчыкам» – «Пошук па паслугах і плацяжах», далей неабходна знайсці ў дрэве АРІП неабходную паслугу).

 аплата у Аріп па коду

З дапамогай гэтага сэрвісу працэдура ажыццяўлення плацяжу ў сістэме «Разлік» (АРІП) спрошчана і займае мінімальную кольксць часу, бо цяпер плацельшчыку неабходна будзе зрабіць усяго пару дзеянняў:

  • у інфакіёсках банка і ў сістэме «М-банкінг»: увайсці ў раздзел «Плацяжы» – выбраць «Сістэма «Разлік» – перайсці ў пункт  «Аплата ў АРІП па кодзе паслугі» – увесці код паслугі – аплаціць;
  • у сістэме «Інтэрнэт-банкінг»: увайсці ў раздзел «Плацяжы і пераводы» – перайсці па кнопцы «Новы плацеж» – выбраць укладку «Пошук паслуг» – увесці код паслугі ў полі «Нумар паслугі АРІП» – аплаціць.