Адчуць сябе часткай вялізнага цэлага могуць кліенты «Беларусбанка», якія ўступілі ў Клуб «Карт-бланш». Гэта не проста банкаўскі прадукт, а цэлая сістэма і філасофія, якая прадастаўляе поўную свабоду дзеянняў і права выбару паміж найбольш выгаднымі прапановамі банка. Новая прапанова банка разлічана на тых, хто цэніць камфорт, упэўненасць у заўтрашнім дні, сямейныя каштоўнасці, хто ўмее лічыць не толькі грошы, але і час.
Клуб «Карт-бланш» уключае ў сябе наступныя прадукты і паслугі:
- Афармленне бескантактавай карты Mastercard Gold з адкрыццём рахунку ў адной з чатырох валют (беларускія рублі, еўра, долары ЗША або расійскія рублі), якая стане Вашым членскім білетам Клуба.
- Падключэнне Інтэрнэт-банкінгу і SMS-апавяшчэння аб прыходных і расходных аперацыях без дадатковых плат.
- Вяртанне cash-back (бонуса) ад здзейсненых аперацый на рахунак:
- 0,5% - ад сумы ўсіх пакупак на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- 1% - ад сумы ўсіх пакупак за мяжой;
- 2% - ад сумы аплаты за мяжой у катэгорыі «Гасцініцы і атэлі», «Авіябілеты», «Чыгуначныя і аўтобусныя білеты» (у т.л. пры браніраванні і аплаце на замежных Інтэнэт-пляцоўках);
- 5% - ад сумы аплаты білетаў, заказаных на сайце Беларускай чыгункі і аплачаных непасрэдна на сайце poezd.rw.by, а таксама праз М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.
- Прадастаўленне Інтэрнэт-крэдыту са скідкай у 2 працэнтныя пункты, а Інтэрнэт-дэпазіту з павышанай на 0,5% працэнтнай стаўкай.
- Заключэнне дагавору добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс» і комплекснага страхавання маёмасці і грамадзянскай адказнасці са скідкай 15%.
- Зняцце наяўных грошай у банкаматах за мяжой са зніжанай камісіяй -1%.
Любіце падарожнічаць і адкрываць для сябе новыя гарызонты па ўсім свеце – Клуб «Карт-бланш» унікальная прапанова для Вас! Уступленне ў Клуб да 31.03.2017 г. ажыццяўляецца па зніжаным на 50% кошце.
Падрабязная інфармацыя пра Клуб «Карт-бланш» - тут.