Навіны банка і прэс-рэлізы
22.11.2016

«Беларусбанк» прадаставіць крэдыт на праект у Туркменістане

«Беларусбанк» прадаставіць крэдыт на суму 25 мільёнаў долараў для рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Праектуемая магутнасць аб’екта – 1,4 млн тон у год хларыду калію. Кошт рэалізацыі праекта складае $1 млрд.

Яшчэ ў 2009 годзе беларускі бок узяў на сябе абавязацельствы па будаўніцтве аб’екта «пад ключ», калі было падпісана адпаведнае пагадненне. Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ «Белгархімпрам».

Згодна з умовамі крэдытнага пагаднення, грошы прадастаўлены на тэрмін не больш за адзін год. Выдаецца крэдыт пад гарантыю ўрада Рэспублікі Беларусь у пагашэнні крэдыту і працэнтаў па ім.

Даведка: Гарлыкскае – адно з найбагацейшых радовішчаў калійных соляў. Размешчана ў Лебапскім велаяце Туркменістана. Агульныя запасы калійных руд гэтых радовішчаў папярэдне ацэньваюцца ў 2,8 млрд тон. У 2012 годзе да рэалізацыі гэтага праекта прыцягнуты буйныя беларускія прамысловыя будаўніча-мантажныя арганізацыі. У іх ліку ААТ «Будаўнічы трэст № 8».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!