Навіны банка і прэс-рэлізы
15.11.2016

«Беларусбанк» пашырае магчымасці эквайрынгу

Робячы стаўку на лічбавыя тэхналогіі, «Беларусбанк» не выключае і экстэнсіўнае пашырэнне магчымасцей эквайрынгу. Унікальны кафейны апарат, які прадастаўляе кліентам варыянты аплаты за выбраны напой адным з трох спосабаў – купюрамі, манетамі або бескантактавымі карткамі, усталяваны ў сталічным бізнес-цэнтры Titul (вул. Талстога, 10).

У новым кафейным аўтамаце дзякуючы зручнаму інтэрфейсу купіць каву або чай удвая лёгка і зручна ўладальнікам бескантактавых картак: аперацыі сумай да 20 BYN не патрабуюць увядзення пін-кода.

Працэс куплі напою складаецца з некалькіх простых крокаў: выбраць патрэбны прадукт, адрэгуляваць колькасць цукру, аб’ём і мацунак напою, прыкласці карту, пацвердзіўшы аплату.

1

Нягледзячы на тое, што камусьці факт усталявання кавамата можа падацца нязначным, аднак гэта забяспечваек прысутнасць банка ў самых розных сферах, каб рабіць жыццё сваіх кліентаў больш камфортным. І  гэта толькі пачатак. У найбліжэйшы час падобныя ўстройствы з’явяцца не толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах.

Першыя каваманы ўжо ацанілі вартасці навінкі.

Праект рэалізаваны «Беларусбанкам», які выступіў у ролі банка-экваера, сумесна з кампаніяй ТАА «Хот-тайм».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!