Навіны банка і прэс-рэлізы
11.11.2016

У «Беларусбанку» стартаваў трэці этап рэкламнай гульні «На хвалі поспеху»

Рэкламная гульня праходзіць у мэтах стымулявання разлікаў бескантактавымі плацежнымі карткамі. Першая тройка пераможцаў ужо атрымала свае каштоўныя прызы і падарункі.

Для ўдзелу ў гульні неабходна ажыццявіць не менш за пяць безнаяўных аперацый па бескатактавай тэхналогіі з выкарыстаннем плацежнай карткі Visa payWave, эмітаванай у «Беларусбанку». Аплату на любую суму можна здзейсніць у любой арганізацыі гандлю (сэрвісу) як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Пры гэтым рэгістраваць чэкі не трэба. Кожны, хто разлічваецца картамі Visa payWave ад «Беларусбанка» па бескантактавай тэхналогіі, аўтаматычна становіцца ўдзельнікам рэкламнай гульні!

Па завяршэнні першага этапу, які доўжыўся з 3 па 30 верасня, «хваля поспеху» знайшла сваіх пераможцаў – гэта 30 шчаслівых уладальнікаў падарачных сертыфікатаў на паслугі сэрвісу па куплі білетаў «Kvitki.by», а таксама трое ўладальнікаў больш каштоўных прызоў (ноўтбука і смартфонаў). Слова пераможцам.

Аляксандр НІКУЙКО (стаў шчаслівым уладальнікам ноўтбука HP250/J4T56EA): «Картай Visa «Беларусбанка» карыстаюся ўжо гадоў дзесяць, вельмі падабаецца. Зручная форма разліку, як у нашай Рэспубліцы, так і за мяжой. У Маскве ў мяне пражывае бацька, таму перыядычна там бываю і ажыццяўляю пакупкі пры дапамозе карты Visa payWave. З прадуктаў «Беларусбанка» карыстаюся яшчэ і сістэмай «Інтэрнэт-банкінг». Перамога ў гульні для мяне аказалася даволі нечаканай, але, прызнацца, быў прыемна здзіўлены».

Foto1

Аляксандр МАКСІМОВІЧ (выйграў смартфон Samsung Galaxy S6/G920F): «У жыцці ніколі нічога такога не выйграваў, таму было асабліва радасна. Картай Visa «Беларусбанка» карыстаюся рэгулярна, з тых часоў як пачаў працаваць. Але бескантактавую карту атрымаў толькі гэтай вясной. Па прафесіі я археолаг, часта бываю ў камандзіроўках, там мне і паведамілі пра тое, што я выйграў прыз. Таксама сутыкнуўся з такой праблемай, што плацежныя карты пастаянна заціраюцца. Пагэтаму, калі прапанавалі зрабіць бескантактавую, я адразу ж пагадзіўся. Відавочная перавага ў тым, што даставаць яе лішні раз няма патрэбы, пры гэтым можна свабодна расплачвацца, пазбягаючы лішніх трэнняў. Гэта вельмі зручна, як і карыстацца «Інтэрнэт-банкінгам». Бо правесці аплату камунальных паслуг, набыць білеты ў кіно або на цягнікусё што заўгодна сёння можна зрабіць не выходзячы з дому».

Foto2

Лізавета КАЗІНЕЦ (уладальнік смартфона Samsung Galaxy S6/G920F): «Бескантактавай картай Visa «Беларусбанка» пачала карыстацца нядаўна, літаральна са жніўня. Вельмі падабаецца. Паколькі ў многіх магазінах на невялікія сумы не патрабуецца ўводзіць ПІН-код, гэта нашмат палягчае і паскарае працэс, чым пры выкарыстанні звычайнай карты. Часцей за ўсё я расплачваюся ёй у сетцы магазінаў крокавай даступнасці. Падключаны ў мяне і «М-банкінг», таксама вельмі задаволена».

Foto3

Тым часам, рэкламная гульня «На хвалі поспеху!» працягваецца! У самым разгары трэці этап, які працягнецца да 30.11.2016 (23:59:59) уключна. Ноўтбукі, смартфоны і падарачныя сертыфікаты на паслугі сэрвісу пры куплі білетаў «Кvitki.by» чакаюць сваіх шчасліўчыкаў!

Бескантактавую картку Visa Electron, Visa Classic або Visa Gold «Беларусбанка» можна аформіць:

Падрабязную інфармацыю аб рэкламнай гульні «На хвалі поспеху» Вы можаце атрымаць на сайце www.360.by і па тэлефоне «гарачай лініі» арганізатара рэкламнай гульні – ТАА «360 медыя груп»: +375 17 279 87 77 з 9:00 да 21:00 у працоўныя дні.

Не ўпусці свой шанс апынуцца«На хвалі попеху!»

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»