Навіны банка і прэс-рэлізы
01.11.2016

«Беларусбанк» выступіў у ролі Генеральнага партнёра II Міжнароднага фінансава-банкаўскага форума дзяржаў – удзельніц Садружнасці (прэс-рэліз)

Міжнародны фінансава-банкаўскі форум дзяржаў – удзельніц Садружнасці «Мінскія дзелавыя сустрэчы» ў другі раз адбыўся ў Мінску з 26 па 29 кастрычніка. У ролі Генеральнага партнёра выступіла ААТ «ААБ Беларусбанк».

1

Праграма форума ўключала ключавыя пытанні ў сферах эканомікі, фінансаў, разлікаў, інвестыцыйнай дзейнасці. Уплыў новых міжнародных рэгулятыўных стандартаў на развіццё банкаўскіх сістэм краін Садружнасці, выхад глабальных карпарацый у галіне IT на рынак фінансавых паслуг як нарастаючы выклік традыцыйным банкаўскім інстытутам, лічбавы банкінг у краінах СНД як фактар павышэння эфектыўнасці рынка фінансавых паслуг, блокчэйн тэхналогіі, новыя магчымасці фінансавай падтрымкі ЭКСАР, інструменты для ўцягвання малога і сярэдняга бізнесу ў экспартна-імпартныя аперацыі сталі тэмамі для абмеркавання ўдзельнікамі.

Выступаючы на пленарным пасяджэнні, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык адзначыў адносна нізкія тэмпы інтэграцыі фінансавых сістэм краін Садружнасці. Па яго меркаванні, сітуацыю можа выправіць фарміраванне еўразійскай інфармацыйнай і эканамічнай прасторы, агульнага фінансавага рынку, свабоднага руху капіталаў.

У якасці інструмента можа выступіць Еўразійскі фінансавы цэнтр як саюз нацыянальных цэнтраў  на аснове электронных грошай і фінансавых тэхналогій, якія забяспечваюць правядзенне міжнародных фінансавых, інфармацыйных, транспартна-лагістычных паслуг, развіццё навукаёмкай вытворчасці.

«Рэалізацыя праекта па яго стварэнні ў многім дазволіць вырашыць задачу забеспячэння фінансава-тэхналагічнага суверэнітэту, што ў канчатковым выніку можа стаць драйверам і ідынтыфікатарам трансфармацыі сучасных нацыянальных гаспадарчых сістэм у духу патрабаванняў і крытэрыяў глабальнага рынку», – лічыць Сяргей Пісарык.

2

Па яго меркаванні, профіль сучасных сусветных фінансавых цэнтраў складаюць высокатэхналагічныя біржавая, плацежна-разліковая, а таксама крэдытная сістэмы, якія базіруюцца на інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях і прасякнуты імі. Грошы як носьбіт кошту ўжо губляюць сваю рэчыўнасць і становяцца ўсё больш інфармацыйнымі, віртуальнымі, ператвараюцца ў актыўны інструмент фінансавых тэхналогій. І менавіта суперніцтва фінансавых тэхналогій будзе вызначаць прыярытэтнасць мегапраектаў фінансавай інтэграцыі.

Фінансавая архітэктура цэнтра павінна ўключаць усе віды фінансавых інстытутаў і інструментаў і спалучыць сілы нацыянальных эканомік, еўразійскай інтэграцыі і глабалізацыі.

«Трэба зыходзіць таксама з таго, што па многіх прагнозах у XXI стагоддзі на змену міжнароднаму валютна-долараваму стандарту прыйдзе міжнародны электронны грашовы стандарт. І статус канкрэтнай нацыянальнай валюты будзе вызначацца не толькі золатавалютнымі рэзервамі, але і электроннымі інтэлектуальнымі актывамі, – перакананы старшыня праўлення «Беларусбанка».

У выніку з’явіцца ўнікальная магчымасць ператварыць інтэлектуальныя актывы, у тым ліку будучыя, у фінансавыя. Гэта дазволіць стварыць міжнародную электронную плацежна-разліковую банкаўска-біржавую сістэму, якая забяспечыць правядзенне разлікаў у нацыянальных, а не ў сусветных рэзервных валютах і вырашыць праблему ўзаемных разлікаў у нацыянальных валютах краін-удзельніц. 

Кіраўнік «Беларусбанка» бачыць фокус Мінскага фінансавага цэнтра на стварэнні інфармацыйна-тэхналагічнай базы. Тым самым будуць найбольш поўна задзейнічаны такія канкурэнтныя перавагі Беларусі, як наяўнасць прызнанай школы праграміравання, інфармацыйных тэхналогій, сучаснай плацежна-разліковай сістэмы і адпаведнага кадравага забеспячэння. На беларускай пляцоўцы могуць быць апрабаваны фінансавыя тэхналогіі па развіцці структурнага фінансавання, сек’юрытызацыі і крэдытавання інвестыцый пад інтэлектуальную ўласнасць.

«Сёння ў Беларусі практычна завершана стварэнне сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных асоб, якая дазваляе асобе, ідэнтыфікаванай любым з банкаў, у далейшым атрымліваць іншыя віды банкаўскіх паслуг дыстанцыйна ў любым банку краіны, – паведаміў Сяргей Пісарык. – І, калі ў нас гэты механізм пачаў рэалізоўвацца з стварэння Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі для спажыўцоў банкаўскіх паслуг, то ў Расіі права дыстанцыйна адкрываць рахункі на падставе даных партала дзяржпаслуг першымі з фінансавых арганізацый атрымалі брокерскія кампаніі, а банкі прыступяць да эксперымента ў наступным годзе».

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць наладзіць у рамках ЕАЭС паўнавартасны абмен вопытам укаранення лічбавых тэхналогій і прадастаўленне ўзаемнага доступу фінансавых арганізацый Расіі і Беларусі да даных Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі і партала дзяржпаслуг, што дазволіць стварыць паўнавартасны канкурэнтны фінансавы рынак і павысіць якасць і тэхналагічнасць аказваемых паслуг.

3

У цэлым, форум прадэмастраваў сяброўскую атмасферу, гатоўнасць удзельнікаў да дыялогаў і прадуктыўных дыскусій, усебаковага абмеркавання новых тэндэнцый у развіцці сусветнай і рэгіянальных эканомік і выпрацоўцы кансалідаваных пазіцый па шырокім коле патынняў інтэграцыі.

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!