Плацежныя карткі MasterCard Gold «Беларусбанка» былі ўручаны ігракам і трэнерам нацыянальнай зборнай напярэдадні першага матча адборачнага турніра да чэмпіянату свету па футболе 2018 года.
Карткі MasterCard Gold «Беларусбанка» валодаюць бескантактавай тэхналогіяй, дазваляюць ажыццяўляць плацяжы і здымаць наяўныя па ўсім свеце, выкарыстоўваць у якасці плацежнага сродку ў сетцы Інтэрнэт, атрымліваць розныя прывілеі ад банка, плацежнай сістэмы MasterCard і многае іншае.
«На сеённяшні дзень трымальнікі картак «Беларусбанка» маюць магчымасць хутка, зручна і бяспечна ажыццяўляць плацяжы і пакупкі незалежна ад свайго месцазнаходжання – як у Беларусі, так і за мяжой», – падкрэсліў намеснік дырэктара разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Якутовіч на цырымоніі ўручэння.
Плённае супрацоўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» працягваецца ўжо чатыры гады. Пачынаючы з сезона 2013 года, у рамках праекта «Беларусбанк. Пераможам разам!», банк з’яўляецца генеральным партнёрам Нацыянальнага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Пагадненне паміж «Беларусбанкам» і Беларускай федэрацыяй футбола прадугледжвае рэальную падтрымку і ўклад у развіццё айчыннага футбола, што карэлюе з філасофіяй бізнесу найбуйнейшага фінансавага інстытута краіны.
«Для нас партнёрскія адносіны – гэта больш, чым проста фінансаванне. Для банка вельмі важна адчуваць сябе часткай каманды, бачыць станоўчыя вынікі сумеснай работы па развіцці беларускага футбола. Прыемна, што наша сяброўства пераходзіць на новы ўзровень. Калі раней мы супрацоўнічалі толькі ў рамках вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, то цяпер гэта і нацыянальная зборная нашай краіны.
Удвая прыемна, што ўручэнне плацежных картак «Беларусбанка» адбываецца напярэдадні адброчнага цыкла да чэмпіянату свету. Я ўпэўнены, што падтрымка і вера ўсіх нас, балельшчыкаў, дапаможа нашай роднай зборнай дастойна выступіць супраць каманд Францыі, Галандыі, Швецыі, Балгарыі і Люксембурга», – адзначыў Сяргей Якутовіч.