Навіны банка і прэс-рэлізы
31.08.2016

«Беларусбанк» інфармуе сваіх кліентаў аб зніжэнні нормы абавязковага продажу валютнай выручкі

У рамках правядзення мерапрыемстваў па паэтапнай лібералізацыі валютных адносін Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб зніжэнні з 1 верасня 2016 г. для беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў памеру абавязковага продажу замежнай валюты з 30 да 20 працэнтаў ад сумы выручкі ў замежнай валюце. Адпаведная норма замацавана ў пастанове Праўлення Нацыянальнага банка ад 1 жніўня 2016 г. № 424 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня 2006 г. № 129".

Гэта мера дазволіць актывізаваць інвестыцыйную і дзелавую актыўнасць суб’ектаў гаспадарання Рэспублікі Беларусь, стане дадатковым крокам у накірунку гарманізацыі валютнага заканадаўства ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і будзе садзейнічаць стварэнню роўных умоў для эканамічных суб’ектаў дзяржаў ЕАЭС па развіцці іх экспартнага патэнцыялу.

Гэта зніжэнне з’яўляецца толькі першым крокам, паколькі пры стварэнні адзінай эканамічнай прасторы Беларусь падпісала пагадненне аб адзінай валютнай палітыцы, у адпаведнасці з якім да 2017 года яна павінна прывесці сваё валютнае заканадаўства ў адпаведнасць з нормамі адзінай эканамічнай прасторы.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!