Навіны банка і прэс-рэлізы
15.08.2016

Пасля маштабнай мадэрнізацыі ў Віцебску адкрыта аддзяленне «Беларусбанка» (прэс-рэліз)

Аддзяленне №200/38 у г. Віцебску пасля маштабнай мадэрнізацыі расчыніла дзверы для кліентаў.

«Свет імкліва мяняецца, і вельмі важна ісці ў нагу з часам, не баяцца эксперыментаваць, хутка падхопліваць і адаптаваць пад патрэбы кліентаў разнастайныя ноу-хау, – расказвае кіраўнік аддзялення №200/38 Людміла Лапунова. – Сёння мы сутыкаемся з фінансава граматнымі спажыўцамі, якіх цікавіць не толькі цана, але і перавагі паслугі, якасць іх абслугоўвання. Каб задаволіць узрастаючыя патрэбы кліентаў, неабходны быў офіс новага фармату, які адказвае сучасным патрабаванням і адзіным стандартам банка».

image002

Дзякуючы рэканструкцыі аддзяленне кардынальна памяняла не толькі  інтэр’ер, але і набыло высокатэхналагічныя навінкі, якія садзейнічаюць якаснаму і хуткаму абслугоўванню наведвальнікаў. Гэта і электронная чарга, якая дазваляе рэгуляваць кліенцкі паток, і індывідуальная касавая кабіна, якая забяспечвае кліенту канфідэнцыяльнасць.

Мультыкарыстальніцкае працоўнае месца з доступам да Інтэрнэт-рэсурсаў «Беларусбанка» дазваляе зрабіць актыўнымі карыстальнікамі дыстанцыйных банкаўскіх паслуг трымальнікаў  плацежных картак.

Зоны самаабслугоўвання і чакання, а таксама адкрытыя працоўныя месцы, аснашчаныя сучасным банкаўскім абсталяваннем, робяць час знаходжання ў банку камфортным.

image004

«Арганізацыя адкрытых працоўных месцаў дала магчымасць наблізіць нашы паслугі да кліентаў, выявіць патрэбы і адаптаваць пад іх запыты найноўшыя тэхналогіі банкаўскага бізнесу, – акцэнтуе Людміла Лапунова. – Безбар’ернае асяроддзе – залог даверных зносін спецыялістаў банка з кліентамі і іх якаснага абслугоўвання. Працуючыя тут прафесіяналы ўмеюць будаваць дзейсную мадэль крос-продажаў рознічных прадуктаў. Пытанне не толькі ў якасці і аператыўнасці абслугоўвання, але і ў фарміраванні лаяльнасці. А гэта ўсё – імідж банка, даверныя адносіны да яго і, канешне ж, новыя кліенты».

 

 

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!