Перспектывы супрацоўніцтва па напрамках узаемадзеяння з фінансавымі інстытутамі, гандлёвым фінансаванні і інвестыцыйным бізнесе абмеркаваны ў ходзе перамоў ААТ «ААБ Беларусбанк» і ПАТ АКБ «Связь-Банк».
У ходзе сустрэчы таксама ішла размова пра магчымасці куплі расійскімі партнёрамі кароткатэрміновых аблігацый Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і іх захоўвання ва ўласным дэпазітарыі «Беларусбанка».
«З упэўненасцю магу назваць "Связь-банк" нашым надзейным партнёрам, – адзначыў намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка. – Ён неаднаразова прымаў удзел у прадастаўленні сіндыкаваных крэдытаў для нашага банка. І далей мы бачым "Связь-Банк" адным з банкаў-удзельнікаў будучых праектаў па сіндыкаваным крэдытаванні».
Расійскі бок выказаў жаданне пашырэння супрацоўніцтва па розных напрамках, да прыкладу, па пераводах у рамках плацежнай сістэмы BLIZKO. Было адзначана, што шырокая рэгіянальная сетка і нязменна высокі ўзровень міжнародных разліковых аперацый "Беларусбанка" забяспечваюць высокую якасць паслуг, прадастаўляемых кліентам па міжнародных грашовых пераводах.
Cтрахоўка імпарту з РФ
Бакі канстатавалі, што супрацоўніцтва ў галіне гандлёвага фінансавання з «Связь-Банкам» будзе працягвацца. Акцэнт будзе зроблены на арганізацыю фінансавання імпарту з Расійскай Федэрацыі, у тым ліку пад страхоўку ЭКСАР.
Даведка:
Карэспандэнцкія адносіны з ПАТ АКБ «Связь-Банк» устаноўлены з 2006 года.
«Связь-Банк» з’яўляецца ўніверсальнай крэдытна-фінансавай установай. Ключавымі напрамкамі дзейнасці «Связь-Банка» з’яўляюцца абслугоўванне юрыдычных і фізічных асоб, арганізацыя пазыковага фінансавання, міжнародны бізнес: работа на міжнародных фінансавых рынках, гандлёвае і структурнае фінансаванне, знешнія пазыкі.
Банк плённа супрацоўнічае з прадпрыемствамі буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць ва ўсіх сегментах расійскай эканомікі, эфектыўна ўзаемадзейнічае з арганізацыямі галіны сувязі, у тым ліку ФГУП «Пошта Расіі», энергетычнай галіны, а таксама актыўна развівае абслугоўванне фізічных асоб.
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»