ААТ «ААБ Беларусбанк» з 1 жніўня 2016 года ўводзіць новы комплексны прадукт «Свабодны выбар», які ўключае ў сябе ўклад, плацежную картку і авердрафт.
Тэрміновы безадзыўны ўклад можа быць аформлены на 2 тэрміны - 11 або 24 месяцы. Па ўкладзе ўстаноўлена максімальная працэнтная стаўка ў залежнасці ад тэрміну: 11 месяцаў - 20,5% гадавых, 24 месяцы - 22,5% гадавых, што забяспечвае ўкладчыку атрыманне павышанага даходу.
У перыяд дзеяння дэпазіту ўкладчык можа скарыстацца авердрафтам у памеры да 50% ад астатку ўкладу на дату афармлення заяўкі па атрыманні авердрафту, без прадастаўлення паручыцеляў.
Стаўка авердрафту для ўладальнікаў укладу на:
- тэрмін 11 месяцаў – (стаўка рэфінансавання НБ РБ + 7п.п.) гадавых.
- тэрмін 24 месяцы – (стаўка рэфінансавання НБ РБ + 9п.п.) гадавых.
Адначасова інфармуем, што ў перыяд з 01.08.2016 па 31.10.2016 (уключна) банк праводзіць акцыю па зніжэнні гадавой працэнтнай стаўкі па авердрафце да стаўкі рэфінансавання НБ РБ + 3 працэнтныя пункты гадавых.
Для зручнасці правядзення разлікаў, атрымання даходу і пералічэння астатку ўкладу пры яго закрыцці, ва ўстанове банка ўкладчыку бясплатна афармляецца міжнародная плацежная карта БЕЛКАРТ-Maestro на 3 гады і Інтэрнэт - банкінг.
Працэнтная стаўка па ўкладах (дэпазітах) можа быць зменена банкам у аднабаковым парадку ў адпаведнасці з дагаворамі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў).
Больш падрабязную інфармацыю аб новым комплексным прадукце «Свабодны выбар» можна атрымаць па тэлефоне 147, на карпаратыўным сайце і ў аддзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк».
Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк»