Навіны банка і прэс-рэлізы
27.07.2016

Прагляд балансу па картцы ва ўстройствах іншых банкаў - платны!

Паважаныя трымальнікі плацежных картак!

Інфармуем аб увядзенні з 01.08.2016 платы за прагляд балансу (даступнага астатку) па картцы (за выключэннем крэдытных картак) ва ўстройствах іншых банкаў за адну аперацыю (у залежнасці ад валюты рахунку): 

- ва ўстройствах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» – 0,10 бел.руб. (1 000 BYR) /0,1 долара ЗША (еўра) /5 рас. руб.;

- ва ўстройствах іншых банкаў-рэзідэнтаў – 0,50 бел.руб. (5 000 BYR)/ 0,3 долара ЗША (еўра) / 20 рас. руб.;

- ва ўстройствах банкаў-нерэзідэнтаў – 1,00 бел.руб. (10 000 BYR) / 0,5 долараў ЗША (еўра) / 35 рас. руб.

 

Звяртаем увагу, што зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах ААТ «Белаграпрамбанк», ААТ «БПС-Сбербанк», ААТ «Белінвестбанк» ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання.

 

Інфармацыю аб стане рахунку без спагнання платы можна атрымаць:

у банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк»,

у інфакіёсках ААТ «ААБ Беларусбанк»,

у Інтэрнэт-банкінгу,

у М-банкінгу,

у SMS-банкінгу,

у SMS-апавяшчэнні з адлюстраваннем астатку рахунку.

у кругласутачнай сэрвіснай службе ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (тэл. (017)-299-25-23).