Навіны банка і прэс-рэлізы
26.07.2016

«Беларусбанк» аднаўляе акцыю па падключэнні кліентаў да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» (прэс-рэліз)

З мэтай прадастаўлення кліентам шырокай магчымасці для падключэння да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (далей – ДБА), а таксама правядзення дадатковай тлумачальнай работы аб асаблівасцях ажыццяўлення разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання («Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «SMS-банкінг», «ТВ-банкінг»), Праўленнем ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята рашэнне:

- аднавіць у перыяд з 1 жніўня па 30 верасня акцыю са спецыяльнай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг»;

- перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года.

Звяртаем увагу, што ажыццяўляючы разлікі плацежнымі карткамі, у тым ліку праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, названая плата не спаганяецца. Пры гэтым з дапамогай сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» можна ў любы зручны час ажыццявіць шырокі пералік плацяжоў (у тым ліку праз сістэму АРІП), аформіць Інтэрнэт-дэпазіт, Інтэрнэт-крэдыт або плацежную картку.

На ўсе патынні па ажыццяўленні разлікаў плацежнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання адкажуць кансультанты ў аддзяленнях і супрацоўнікі Кантакт-цэнтра ААТ «ААБ Беларусбанк». Адзіны нумар 147. Таксама ўся адпаведная інфармацыя будзе размешчана на афіцыйным сайце Банка (belarusbank.by) у раздзеле «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне».

Адначасова паведамляем, што Банк прапануе паслугі, якія дазваляюць кліентам ажыццяўляць безнаяўныя плацяжы ў аўтаматычным рэжыме:

- паслуга «Аўтааплата» (даступна для рэгістрацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», а таксама інфакіёску);

- паслуга па афармленні пастаянна дзеючага плацежнага даручэння (афармляецца ў аддзяленнях Банка).

 

Паслуга «Аўтааплата» дазваляе трымальнікам плацежных карт ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляць наступныя віды плацяжоў у аўтаматычным рэжыме:

- перыядычны плацеж – плацеж ажыццяўляецца ў вызначаны кліентам перыяд (аднаразова, штотыднёва, штомесячна) на зададзеную суму (напрыклад, аплата мабільнай сувязі, дамашняга інтэрнэта, пераводы паміж рахункамі, да якіх аформлены плацежныя карткі, і інш.);

- плацеж па патрабаванні – плацеж ажыццяўляецца на зададзеную кліентам суму ў момант дасягнення вызначанага кліентам парогавага значэння баланса асабовага рахунку (дагавору) пастаўшчыка паслугі (напрыклад, плацеж ажыццяўляецца пры зніжэнні баланса асабовага рахунку мабільнага тэлефона);

 - плацеж па выстаўленай запазычанасці – плацеж ажыццяўляецца ў пазначаную кліентам дату ў суме запазычанасці, выстаўленай да аплаты вытворцам паслуг (напрыклад, аплата крэдыту, камунальных плацяжоў і інш.).

 

Уладальнікам бягучых або ўкладных рахункаў, адкрытых у ААТ «ААБ Беларусбанк», прадастаўлена магчымасць ажыццяўляць плацяжы ў рамках сістэмы АІС «Разлік» (АРІП) у аўтаматычным рэжыме без рэгістрацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ці «М-банкінг», выкарыстоўваючы пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне (далей – «плацежнае даручэнне»).  

Аплата паслуг з дапамогай плацежнага даручэння адбываецца шляхам аўтаматычнага спісання з бягучага або ўкладнога рахунку кліента неабходнай сумы. Аб спісанні сумы з рахунку можна даведацца праз атрыманне выпіскі. Для афармлення плацежнага даручэння кліенту  дастаткова аднаразова звярнуцца ў любое аддзяленне «Беларусбанка».

Перавагі плацежнага даручэння:

- аформіўшы яго, кліенту не трэба будзе губляць час, каб рабіць рэгулярныя плацяжы (аплата камунальных паслуг, мабільнай і гарадской тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў інтэрнэт і да т.п.);

- плацяжы выконваюцца своечасова, у вызначаныя кліентам тэрміны;

- кліент сам вызначае, як павінен быць здзейснены плацеж – па патрабаванні пастаўшчыка паслуг або па заяўленай кліентам суме;

- афармленне плацежнага даручэння  і яго выкананне банкам ажыццяўляецца без спагнання платы;

- аформіць/адмяніць плацежнае даручэнне можна ў любым структурным падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» незалежна ад месца адкрыцця рахунку.