Навіны банка і прэс-рэлізы
25.07.2016

«Беларусбанк» і БЕЛКАРТ узнагародзілі пераможцаў конкурса «Сам сабе дызайнер»

23 ліпеня ў Нацыянальным мастацкім музеі ў г. Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў першага этапа конкурса «Сам сабе дызайнер».

У конкурсе ў перыяд з 1 па 30 чэрвеня паспела паўдзельнічаць 167 работ. Самыя цікавыя, яркія і непасрэдныя работы былі адзначаны ў наступных намінацыях:

  • Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 6-7 гадоў,
  • Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 8-10 гадоў,
  • Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў,
  • Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі 15-17 гадоў,
  • Лепшы дызайн карткі ва ўзроставай катэгорыі ад 18 гадоў,
  • Прыз сімпатый гледачоў.

Цырымонію ўзнагароджання адкрылі прадстаўнікі «Беларусбанка» і плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ, выступіўшы з прывітальным словам.

 

image003

image001

 

З творчымі нумарамі на мерапрыемстве выступілі выхаванцы тэатральнай подыум-школы «Зоркі Вясёлкі» і цыркавы жанглёр.

 Спецыяльна для ўдзельнікаў конкурса «Сам сабе дызайнер» па заканчэнні цырымоніі ўзнагароджання была арганізавана экскурсія па Нацыянальным мастацкім музеі. Дзеці і дарослыя пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі, якія прадстаўлены ў экспазіцыі музея.

Як было адзначана прадстаўніком «Беларусбанка», падобныя праекты дазваляюць як развівацца творча, так і знаёміцца з банкаўскімі прадуктамі, а таксама дапамагаюць знайсці даволі практычнае прымяненне сваім малюнкам.

Нагадваем аб тым, што конкурс «Сам сабе дызайнер» працягваецца. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна стварыць свой дызайн з дапамогай сэрвіса kartochki.by і захаваць яго на сайце. Штомесячна журы будзе выбіраць лепшыя малюнкі ўдзельнікаў у розных узроставых катэгорыях, а пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. Прыняць удзел у конкурсе можа любы жадаючы ва ўзросце ад шасці гадоў.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!