Навіны банка і прэс-рэлізы
21.07.2016

Тлумачэнні па пытаннях увядзення платы за прыём плацяжоў наяўнымі

Прэс-служба ААТ «ААБ Беларусбанк» звяртае ўвагу, што ўвядзенне платы за прыём плацяжлў наяўнымі для беларусаў не з’яўляецца навацыяй, так ужо робяць практычна ўсе беларускія банкі. Прычым, як правіла, плаціць прыходзіцца за кожную перададзеную касіру квітанцыю.

Таксама даём тлумачэнні па найбольш часта задаваемых пытаннях:

Пры ажыццяўленні некалькіх плацяжоў наяўнымі за адзін візіт у банк плата будзе спаганяцца аднаразова або за кожны плацеж асобна?

Пры правядзенні плацяжоў наяўнымі грашыма ў беларускіх рублях праз касы банка плата ў памеры 1 рубель (BYN) будзе спаганяцца пры кожным звароце кліента незалежна ад колькасці здзейсненых плацяжоў. Гэта значыць, незалежна ад таго, колькі квітанцый вы прынясеце для аплаты ў касу, пры разавым звароце касір возьме толькі 1 дэнамініраваны рубель.

 

Ці будзе спаганяцца плата пры аплаце жыллёваамунальных паслуг, за падручнікі або ахову ў школе?

Плата спаганяецца за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах банка. Пры правядзенні аналагічных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі, у тым ліку ў касе «Беларусбанка», гэта плата спаганяцца не будзе.

Акрамя таго, названая плата не будзе спаганяцца:

- з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны,

- пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт,

- пры залічэннях на дабрачынныя рахункі,

- па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка),

- пры залічэнні на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў «Беларусбанку».

Таксама, можна аформіць пастаянна дзеючае плацежнае даручэнне (далей – ПДПД) Банку на спісанне плацяжоў у рамках сістэмы АІС «Разлік» (АРІП). Аформіць ПДПД можа кожны, хто з’ўляецца ўладальнікам бягучых ці ўкладных рахункаў, адкрытых у ААТ «ААБ Беларусбанк». Для гэтага, неабходна звярнуцца ў любое аддзяленне Банка.

Аплата паслуг шляхам спісання з бягучага або ўкладнога рахунку на падставе ПДПД дае вам наступныя перавагі:

- аднойчы аформіўшы ПДПД у падраздзяленні банка, вам больш не трэба будзе стаяць у чэргах, каб зрабіць рэгулярныя плацяжы (аплата камунальных паслуг, мабільнай і гарадской тэлефоннай сувязі, паслуг доступу ў інтэрнэт і да т.п.);

- плацяжы выконваюцца своечасова, у пазначаныя Вамі тэрміны;

- Вы самі вызначаеце, як павінен быць здзейснены плацеж – па патрабаванні пастаўшчыка паслуг або па заяўленай Вамі суме;

- афармленне ПДПД і аплата паслуг ажыццяўляецца без спагнання платы;

- аформіць/адмяніць  ПДПД можна ў любым структурным падраздзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк» незалежна ад месца адкрыцця рахунку.

Інфармацыю аб спісанні з рахунку можна даведацца шляхам атрымання выпіскі.

 

Ці будзе неяк вар’іравацца памер такой платы ў залежнасці ад сумы плацяжу? Да прыкладу, пры ажыццяўленні плацяжу наяўнымі на невялікую суму – 1 ці 2 рублі?

Не. Плата за правядзенне плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах банка не залежыць ад сумы і колькасці плацяжоў. Гэта велічыня пастаянная – 1 рубель (BYN).

 

Ці будзе спаганяцца дадатковая плата пры куплі валюты?

Не.

 

Банк паведамляў, што пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт названая плата спаганяцца не будзе. Канкрэтызуйце, калі ласка, якія гэта плацяжы?

Такіх плацяжоў даволі шмат, напрыклад, падаткі, штрафы, дзяржпошліны і інш. Каб даведацца, які плацеж адносіцца да бюджэтнага, неабходна звярнуцца да кансультанта або спецыяліста аддзялення.

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!