Адной з найважнейшых пераваг плацежных картак з’яўляецца зручнасць ажыццяўлення аплаты ў параўнанні з выкарыстаннем наяўных сродкаў. Аднак і паміж карткамі ёсць розніца ў хуткасці ажыццяўлення аплаты. Бескантактавыя карткі – вось, што дазваляе аплачваць імгненна!
«Беларусбанк» цэніць час сваіх кліентаў, таму рады прадставіць яшчэ адну картку з бескантактавым інтэрфейсам – Visa Gold.
Перавагі выкарыстання бескантактавых картак:
Прастата: Бескантактавая тэхналогія дазваляе аплачваць тавары і паслугі адным дотыкам карткі да плацежнага тэрмінала без удзелу касіра.
Зручнасць: Пры ажыццяўленні пакупак на суму да 20,00 бел.руб (200 000 BYR) аперацыя праводзіцца без уводу PIN-кода або подпісу чэка.
Універсальнасць: Трымальнікі бескантактавых картак могуць выкарыстоўваць як спецыяльнае абсталяванне для правядзення плацяжоў, так і прызначанае для звычайных картак.
Хуткасць: Дзякуючы новай тэхналогіі аплата адбываецца практычна імгненна. Правядзенне плацяжоў адбываецца ў 3 разы хутчэй, чым па звычайных картках.
Бяспечнасць: Усе бескантактавыя карткі асначаны высокай ступенню абароны. Акрамя таго, у час транзакцыі картка знаходзіцца ў Вашых руках, а гэта значыць - яна заўсёды ў Вас пад кантролем.
Аформіць заяўку на выпуск карткі Visa Gold payWave з адкрыццём новага рахунку можна:
- па нумары тэлефона Кантакт-цэнтра 147;
- на сайце банка аформіць заяўку;
- у М-банкінгу (сэрвіс даступны пры выбары канала сувязі Інтэрнэт);
- у Інтэрнэт-банкінгу.
«Беларусбанк» ідзе ў нагу з часам, пастаянна ўдасканальваецца, выкарыстоўвае апошнія тэхналогіі пры распрацоўцы прадуктаў і прадастаўленні паслуг. Усё для таго, каб магчымасцей станавілася ўсё больш, а межаў усё менш!