На працягу двух месяцаў (з 8 красавіка па 2 чэрвеня) кампанія Visa International праводзіла рэкламную гульню «У Рыа разам з Visa», у якой разыгрываліся 4 тэлевізары Panasonic і паездка на Алімпійскія гульні 2016 у Рыа.
Адзін з прызоў — 50-цалёвы тэлевізар Panasonic TX-50CXR800 — выйграў трымальнік плацежнай карткі «Беларусбанка» Арцём Калянчук.
Арцём расказаў пра свае ўражанні ад перамогі:
— У розных рэкламных гульнях кампаніі Visa прымаю ўздел ужо даўно, але гэта мой першы выйгрыш.
Карткай Visa Gold ад «Беларусбанка» карыстаюся даўно і стараюся разлічвацца толькі ёй — наяўныя здымаю рэдка. Калі даведаўся пра рэкламную гульню, вырашыў паспрабаваць: пачаў збіраць і рэгістраваць на сайце карт-чэкі праведзеных аперацый. Скажу шчыра, за час гульні іх назбіралася даволі шмат! Калегі жартавалі, што прыз мне дадуць толькі за ўпартасць. Што самае цікавае, удачным стаў адзін з апошніх карт-чэкаў, які я зарэгістраваў 1 чэрвеня.
Хачу сказаць вялікі дзякуй арганізатарам рэкламнай гульні за шыкоўны падарунак. Цяпер у мяне з’явілася «праблема», праўда, прыемная — тэлевізар аказаўся вельмі вялікім і цяпер прыйдзецца знайсці прыдатную для яго паліцу (усміхаецца).
Думаю, перамагчы дапамаглі маё жаданне і настойлівасць. У будучым буду зноў прымаць удзел у падобных рэкламных гульнях, бо я пераканаўся, што ўдача можа ўсміхнуцца кожнаму!